АДГІБАЦЬ зак. Адагнуць, выпрастаць (пра паверхню чаго-н.). Так пагібаў, аткрываючы слоік, ты тоё вечко, што ніяк ні магу адгібаць, каб ішчэ рас закатаць слоік. Грабава Зэльв.
АДДЫХАННІК м. Той, хто адпачывае, «аддыхае». А ў той санаторыі гэдулькі аддыханьнікаў было, як у цэлым сяле людзей. Старое Сяло Зэльв.
АДЗІКВАЦЦА незак. Груба адказваць, агрызацца. Адзікваяцца яшчэ, вінаваты, дак маўчаў ба. Лаўна Маст.
АДЖЫМАЦЬ незак. Выгаворваць, дакараць, дапякаць каму-н. А божа ж мой, яна так ужэ яго аджымала, так аджымала, а ён маўчыць. Сураж Іўеў.
АДКАШАРЫЦЬ зак. Адчысціць, адмыць. Хоць трохо аткашарыць, а то і ні знаць. Янавічы Ваўк.
АДКУБРАВАЦЬ зак. Адаткнуць, адкаркаваць. І сіргучом заліта, цяшко аткубраваць гэту бутэльку. Грабава Зэльв.
АДОЎБІНЫ мн. Рытуал, гасціна, звязаныя з свежанінай. Прыхоцьця сёньня да нас на адоўбіны. Папробуім сьвежаніны. Дайлідкі Астр.
АДОХАЦЦА зак. Супакоіцца. Нешто яна хутко адохалася, а то ўжэ думалі на цэлы вечар завялася. Ятвезь Ваўк.
АДПАЛЯНДРАВАЦЬ зак. Экспр. Адрэзаць. Атпаляндруй кусок сала ды еш, чаго больш трэба. Калантаі Ваўк.
АДПАСКА ж. Чарга пасвіць кароў. Сёня, Сцяпан, твая атпаска, ні вязе табе, дошч вун які лье. Руда Яварская Дзятл.
АДПІЦЦА зак. Стаць вільготным. Здайся, сколька гэта сена ў сташку пастаяла, а глядзі, як атпілося, хоць перасушвай. Косцевічы Астр.
АДПРАВУНКІ мн. Праводзіны ў армію. На атправункі трэба будзя нову сукенку пашыць. Ваўкавічы Навагр.
АДПСЮРЫЦЬ зак. Груб. Насварыцца, пабіць. Хто гэта вас вучыў чужоя браць? Бацька, здайся, ні такі. Скажу яму, дык так атпсюрыць, што дзісятаму закажыцця. Косцевічы Астр.
АДРЫНАЎКА ж. Адрына. Няхай хлопяц зьбегае ў адрынаўку і прынясе граблі, а то мне німа часу. Астравец.
АДРЫНЬКА ж. Адрына. Сёлета ўдалы год на сена. І адрыньку налажылі поўнаю, і яшчэ тры стагі вялікія кала хлява паставілі. Косцевічы Астр.
АДТАТУРЫЦЬ зак. Адтапырыць. Вечне лупу аттатурыць і сядзіць як пані; Паглядзі ты на сябе! Кішані аттатуркшы, кашуля выяхала, а ты зьбіраіся так да людзей ісьці. Косцевічы Астр.
83 👁