АВЕЧАНЯ н. Ласк. Авечка. От я люблю цябе, авячаня ты маё! Я злаўлю табе тоё авячаня, пазабаўляясься зь йім. Грабава Зэльв.
АГАПА ж. Прызба. Мы бярэм лапату і апсыпаям хату пяском на зіму, агапу робім. Гярбелевічы Дзятл.
АГАРГАЛЕЦЬ зак. Памерці. Хварэў ён доўго і агаргалеў перад вяліканням. Шчорсы Навагр.
АГАРОДЗІНА ж. Агародніна. Ат такой засухі ўся агародзіна пазасыхала. Таркачы Дзятл.
АГІР м. Аер. Трэба накапаць агіру й насушыць. Будзіш заварваць і валасы паласкаць, паглядзіся, як пойдуць расьці. Косцевічы Астр.
АГНІВА н. Батарэйкі для ліхтарыка. Гэто агніво ўжэ перагарэло, трэба ново купіць. Старая Дубавая Гродз.
АГОРЫЦЦА: НІ АГОРЫЦЦА зак. Не захацець, не палічыць патрэбным. Я шыла-шыла, а ты ні агорылася забраць. Пачарнейкі Свісл.
АГРЫЗА м. і ж. Непахв. Той, хто груба адказвае на чыю-н. заўвагу. Гэта Манька такая агрыза, лепяй ні руш яе. Стральцы Маст.
АДБАНІЦЬ зак. Збіць каго-н. Нехта ўчоры Івана добро адбаніў. Вілейшы Свісл. Пачакай ты ў міне, восьвыламаю дупца і адбаню добра. Азярніца Слонім.
АДБІЖМАВАЦЬ зак. 1. Насварыцца. Каторая гадзіна, а яе німа. І апхадзіцца трэба, і бульбы намыць. Вот ужо адбіжмую, як прыдзіць. Косцевічы Астр. 2. Моцна пабіць. Я ўчора свайго Сяргея так адбіжмавала, што надоўга запомніць. Старая Рудня Смарг.
АДБУБНІЦЬ, АДБУБНІЦЬ зак. Экспр. Адлупцаваць, набіць. Як стаў заводзіцца, то так адбубнілі, што век помніцімя, як біцца. Дзярэчын Зэльв. Адбубнілі хлопца, бяз дай прычыны, за што за якоя? Монькавічы Маст.
АДБЯНДЗЕЖЫЦЬ зак. Адрэзаць, абстрыгчы. Адбяндзежыў грыво, ціпер як лысы ходзіць. Манчыцы Свісл.
АДВАРАНКІ, АДВАРОНІКІ, АДВАРОНКІ мн. Бульба, звараная ў шалупінні. Навару адваранкаў ды й годзі. Стокі Свісл. Навары адваронікаў, хай есць с селядцом. Пачарнейкі Свісл. Навару, бало, адваронкаў велькі чыгун – і з'ямо ўсей сям'ёй. Сцяпанішкі Маст.
АДВОНА прысл. Някрута, свабодна. Прадзі кужаль адвона, а не крута. Жукоўшчына Дзятл.
94 👁