Старонка 119
◀ / 153 ▶
УВІРОТНЫ прым. Неадабр. Хуткі, спрытны. У Галіны такое дзіця ўвіротнае, усюды ўлезе. Ліпнішкі Іўеў. УВЫШКІ прысл. Увысь, увышыню. Гэта хваіна ўвышкі расьце, а тонкая. Грабава Зэльв. УДУШЫЦЦА зак. Экспр. Згінуць, прапасці. Стары, а стары! Дзе ты ўдушыўсё, што нідзе ні бачу цябе! Савічы Зэльв. УЖАЛІЦЦА зак. Заплакаць з жалю. Бедная аж ужалілася, так шкадавала сабаку. Нача Воран. УЗАГРЭЯК м. Месца, заслоненае ад ветру і асветленае сонцам. Вот і паймі, як адзецца. На ўзагрэйку дык хоць разьдзявайся, настаяшчая вясна, а тут – зімна. Косцевічы Астр. УЗДЗЯБУРЫЦЦА зак. Экспр. 1. Рана ўстаць, прачнуцца; успароцца. Зьбіраліся на кірмаш ехаць, то ўзьдзябурыліся яшчэ чатырох часоў ні было. Косцевічы Астр. Чаго ўзьдзябурылася так рана? Ігнацова Астр. 2. Залезці, забрацца на што-н. Гэта ш трэба было ўзьдзябурыцца на такую вышыню. Ні дай бох сук зламаўся, пакалечыліся п. Вот розум! Косцевічы Астр. УЗДЗЯБУРЫЦЬ зак. Груб. Надзець, апрануць. Узьдзябурыла на сябе нівідома што і ходзя тут. Ськідай, бо людзі засьмяюць. Варняны Астр. Узьдзябурыць гэтыя джынсы і спацыруіць па вёсца. Косцевічы Астр. УЗІМУ прысл. Зімою, узімку. Вясна, а халадно, узіму, здэцца, цяплей было; Узіму ўсё зьзесца, і картапленё, і зельё. Старое Сяло Зэльв. УКАРЭЦЬ зак. Стаць карэлым, брудным. Ідзі памыйся, а то ўкарэіш зарас так, што людзі не пазнаяць. Вішнева Смарг. УКРАПІЦЬ зак. Стукнуць, ударыць каго-н. Я вось табе як украплю! Грынкі Свісл. УКУЛЯВАЦЦА зак. Вельмі цёпла апрануцца. Сёня на вуліцы было холадна, але я так укуляваласа, што мне было цяпло. Пагранічны Бераст. УЛЯ часц. Вось. Уля і дахаты ужэ пара. Грабава Зэльв. УЛЯМПІЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. Ты яму, Вера, улямпі добра. Студзенікі Свісл. УМЫЛІЦЦА зак. Страціць. Я тут стаю, горло раззявіўшы, і вочарадзі ўмылюся. Грабава Зэльв. УНДЗЯ прысл. Вось тут. Дзе ты веніка пайшоў шукаць, ён ундзя пат столачкам. Стральцы Маст. УПАРТОЛІЦЦА зак. Выпацкацца. Упартоліўся ўвесь у краску, і штанэ ўпартоліў, цяпер не вымыеш. Пагародна Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 153 ▶