УПЛІСКАЦЦА зак. Іран. Закахацца. Змаладосці была ўпліскаласа ў яго, йшчэ й сёняка ён ёй белы сьвет засланяя. Стральцы Маст.
УПЭНЬК прысл. Адразу. Ні адазвацца гэтых дзіцей! А як смашно скажаш дам, дык упэньк анно перад анным ляцяць. Леснікі Лід.
УПЯНТАШЫЦЬ зак. Іран. З'есці з апетытам. Дзеці тую булку хутка ўпянташылі. Радунь Воран.
УРОЎНІ прысл. Нароўні. Налі вады ў вядро ўроўні з берагамі. Грынкі Свісл.
УРЭХАЦЬ зак. Вымазаць (адзенне). Швэду ўсю ўрэхаў, ціперака сядзі ў хаці і людзям на вочы ні паказвайса. Табала Лід.
УСВЕТАК м. Раніца. Яна на ўсветку ўжэ прыляцела. Паплаўцы Бераст.
УСПАБОЎЧЫЦЬ зак. Груб. Стукнуць, ударыць. Як успабоўчыла карове па гарбе, дык стаяла як укопаная. Шчорсы Навагр.
УСУХАМА прысл. Сухама, усухамятку. Цалы дзень усухама. Ні было калі дахаты заляцецца паесьці толкам, каб чаго гарачага. Косцевічы Астр.
УСЦІБІЦЦА зак. Залезці. Куды ты ўсцібіўся, гат ты той, інцыпар, злась, пакуль не зваліўся! Нача Воран.
УСЮЛЬ прысл. Сюды. Яна толькі што прыйшла ўсюль. Каргаўды Воран.
УТАКРОК прысл. У мінулым годзе, летась. Утакрок вясна была цяплейшаю. Мінеўшчына Ваўк.
УТАТУРЫЦЦА зак. Праявіць упартасць, уперціся, не саступіць. Як утатурыцца ў што, та хоць кол на галаве яму чашы, ні перапрэш. Стральцы Маст.
УТУЛЬ прысл. Туды. Сёння ўтуль ужо Маня нех ідзе, мне ўжо абрыдла. Каргаўды Воран.
УТЫРКНУЦЬ зак. Уваткнуць, засадзіць. Утыркні іголку ў падушачку. Грынкі Свісл.
УХАДОКАЦЬ зак. Закалоць. Старыя добрае парася ўхадокалі. Кавалі Ваўк.
УЦЯЦЕРЫЦЦА зак. Зрабіцца «цяцераю», стаць нікудышным чалавекам. От мой чалавек ужэ нікудышны. Адно уцяцерыцца, і як слуп сядзіць на лаві ў кутку. Грабава Зэльв.
78 👁