САЛТАНКА н. Хатняя расліна з чырвонымі кветкамі. Ужо салтанка зацьвіла – хораша стала, як вясной. Налібакі Навагр.
САЛЬНІЦА ж. Драўляная кадушка для сала. Ты ш ведаеш, сальніца стаіць у каморы. Талькаўцы Ваўк.
САЛЯДЫНОВЫ прым. Бледна-зялёны. Некі файны ў цібе швэдар, мне якрас такі салядыновы коляр падабаяцца. Старая Рудня Смарг.
САЛЯДЭРА ж. Тоўстая каўбаса. Нарабіла ўсяго – і сала, і салядэры, і паляндвіцы. Уселюб Навагр.
САЛЯНКА ж. Ступка. У сенцах стаяла салянка. Валеўка Навагр.
САМАВОЛЕЦ м. Свавольнік. Бацька калісьці ў баньдзе быў, хадзіў па хатах і забіраў, што хацеў. І сын самавольцам расьцець, ніхто яму ні ўкас. Косцевічы Астр.
САМЫЯ займ. Самі. Ні канешня табе заўтрыка прыходзіць, самыя ўправімосё з картоплямі, пасадзім за дзень; Хай самыя пасуць, раз намі гамбуюць. Савічы Зэльв.
САПКА прысл. Раптам. Ні налівай многа малака, відзіш, як ён сапка бярэць. Захлібнецца дзіця, будзіць тады работы. Косцевічы Астр.
САПНУЦЬ зак. Адпачыць, перадыхнуць. Змэнчыліса саўсім з гэтай бульбай, давайця сапнём трохо. Радзявічы Маст. -- Цяпер пойдзім бульбу зь ямы даставаць? -- Дай ты мне сапнуць хоць троху. Лётала карову піраважваць аж за Камяніцу, ні магу дух піравясьці. Косцевічы Астр.
САПУРАТНІК м. Свавольнік. Чаго расхадзіўся, сапуратнік, спакою табе німа. Мыслова Слонім.
САРАКОЎКА ж. Бульба, якую садзяць прарошчанай, якая выспявая праз сорак дзён. Саракоўку адразу прадыміш, а тады садзіш; прас сорак дзён можно ўжэ капаць. Вялікае Сяло Шчуч.
САРМА ж. Неахайная жанчына. Ну й сарма ты! Німа ў цябе паратку. Ні ў хаця, ні на рабоця. Вугляны Смарг.
САРОЧКІ мн. Маленькія бульбяныя бліны. Паеш лепш сарочак з маслам. Задвор'е Навагр.
САСНЯКІ мн. Лісічкі. Учора ўсей сям'ёй па сасьнякі хадзілі, шмат хадзілі, шмат назьбіралі. Лылойці Смарг.
САТЛІЖАЦЬ зак. Пацяплець, калі стала адліга. Сатліжая – станя адліга; Цяпло стало на дварэ – сатліжало; І ішчэ ні рас сатліжая, бо вясна хутко, так уночы марос, а ўдзень атліга. Грабава Зэльв.
79 👁