САТХА'ЦЬ незак. Перажываць, охаць. 1 наго ты сатхаяш? Згубіў, так ні знойдзяш. Чаго ўжэ тут сатхацъ. Пажывеш набудзяш. Грабава Зэльв.
САХА' ж. Частка сахі ў выглядзе доўгай жардзіны, да якой збоку прыпрагаўся конь. Саха доўга была, да яе збоку конь прыпрагаўся i цягнуў. Руда Яварская Дзятл.
САХАРОТКА ж. Салодкая страва з морквы. Накармі дзіця сахароткай. Масцішча Навагр.
САЦАВА'ЦЬ незак. Шанаваць, паважаць. Мужык у яе нілюцкі, сусім яе ні сацуя. Хадзяўляны Дзятл.
СВЕСЬ ж. Сястра жонкі. У нас на жончыну сястру сьеесь называюць. Жукоўшчына Дзятл.
СВГНКА ж. Грыб сямейства свінухавых з пласціністай шапкай жоўтага, бурага, лілова-шэрага колеру; свінуха. Набрала цэлы кошык сьвінак. Рымшыненты Смарг.
CBIHK1 мн. Від грыбоў. Летась вунь колькі асавікоў, апенькаў, сьвінак нанасілі нашы бабы. Брольнікі Навагр.
СВІНУТНІКM. Свінарнік. Сьвінурнік у нас нееялічкі. Налібакі Навагр.
СВЯНЦІЯ'ДЛО н. Светаянскае зелле. Сьвянціядло сушым пад бляхаю. Добро ад жыеата памагая. Старое Сяло Зэльв.
СЕЛЬ ж. Расколіна ў дрэве. Гэто дзераво сь сельлю. Mo якую дошку выгаблюяш, а астатня на дроеы пойдзя. Табала Лід.
СЕЛЯВАТЫ прым. Пра дошку з расколінай. 3 аднае калоткі ўсе дошкі былі селяватымі, толькіўпеч іх. Табала Лід.
СЕЛЯДОЪАЧКА ж. Бочка, у якой засольваюць агуркі. Трэба паехацъ на базар, купщь селядовачку для засолкі агуркоў. Купіск Навагр.
СЕТЫ мн. Прылада ў калаўротку, куды ўсаджваюць шпулю. Глядзг, сынку, ні ўсунь пальцы ў серы, а то будзя балець тады. Дзявяткі Бераст.
СЕТАЧОТС м. Сачок для лоўлі рыбы. Бяры сетачок, бо ўгрічэ рыба. Купіск Навагр.
СЕЯНКА ж. Сплецены з саломы кошык, з якога сеяць збожжа. Вось у мяне ў хаце сеянка ёсьць, зараз вам покажу. Гэта я раней зь яе збожа сеяла. Купіск Навагр.
СЁНКІ мн. Прылазнік. Дзяцей ні вядзі адзявацца ў сёнкі, прастынуцъ. Адзявай тут, у лазьні. Косцевічы Астр.
СІКУХІ мн. Гатунак сліў. У вянгеркаў костачка вылушчываіцца лёхка, а ў сікухаў - не. Сьцісьнеш сікуху, а яна - сік сокам. Тому так i называяцъ - сікухі. Косцевічы Астр
Дадатковыя словы
сатхаць, сацаваць, свянціядло
12 👁