РЭЙДЫ мн. Старое адзенне. Рэйды ўсе трэба на гару занесьці. Купіск Навагр.
РЭПКІ мн. Чырвоныя буракі. Кацянька, схадзі, дзетка, у агарот і вырві рэпкі. Купіск Навагр.
РЭПТУХ м. Абразл. Стары, нямоглы чалавек Маладыя на работу йдуць і ён, рэптух, за імі, рассыплесся па дарозі. Лявонавічы Дзятл.
РЭСКОЛ м. Неадабр. Непаслухмянае дзіця. Дзе гэты рэскол толькі цягаецца па цэлых днёх? Курчоўцы Воран.
РЭСТАВАЦЬ незак. Рэстаўраваць. Гады два назат прыягджалі гэтую царкву рэставаць. Нешта пакінулі і паехалі ў Навагрудак. Шчорсы Навагр.
РЭТКІ мн. Ткацк. Частка кросен, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі. Дрэнна дыркі ў рэтках бачу. Шчорсы Навагр.
РЭШНІК м. Планкі, якія набіваюць пры атынкоўцы. Набіваюць рэшнік – тонкія планкі пры шчыкатурцы. Масцішча Навагр.
С
САБАНІЦЬ незак. Падаць (пра дождж). Палянь, які дошч на дварэ сабаніць, а ты яшчэ бехчы некуды хочаш. Гуды Лід.
САБАЧКА м. Мужчынскі гальштук у выглядзе банта. Бач, які кавалер. Шчэ сабачку яму трэбо выбраць, кап пат касьцюм патходзіла. Вінькоўцы Лід.
САВЯНКА ж. Вялікі кошык. Але грыбоў шмат, я ўчоры цэлу савянку назьбірала. Канюхі Ваўк.
САГАНЕЦЬ незак. Моцна ліць (пра дождж). Цалюткі дзень дошч саганіць, пазалівало ўсюды. Машталеры Маст.
САДЗЯЦЬ незак. Шчымець, пячы. Рана садзяя йшчэ, ні магу нагі падняць; Як напёк перцам горле то ўсё садзяя. Старое Сяло Зэльв.
САКУЯШ м. Цёплая кофта. Насунь сакуяш, цяплей будзя. Пушчыкі Свісл.
САЛЕНЧЫКІ мн. Салёныя агуркі. Зарас я вам саленчыкаў дам. Масцішча Навагр.
САЛІБОКІ мн. Плечы. Нешта пасьля ўчарашняй працы мне пачалі балець салібокі. Уселюб Навагр.
САЛОХА ж. Непахв. Неахайная жанчына. Гэта салоха адзежы сабе чысьцейшай ні можа знайсьці. Стральцы Маст. Вось ужэ дзе салоха, нігды ў яе ў хаце ні прыбрано. Вярэйкі Ваўк.
78 👁