Специальный, нарочный—1. Знарочысты. Для шаўцоў ёсць знарочыстыя нажы. (в. Холма, Азарыцкі р-н). 2. Адмысловы. Сперматозоиды—народкі. На лекцыі дохтар упамянуў слова сперматазоіды, дык я толькі тады яго зразумеў, калі дагадаўся, што гэта народкі. (Мазыршчына). Страмной, скверный—касны. Фарватер (реки)—ход. Я ехаў па ходу ракі. (в. Цешкаў, Мазырскі р-н). Фиолетовый—кубавы. У ёй кубавы колер на паліто. (в. Пушкары, Сенненскі р-н). Фотография—здымачная (в. Бышча, Плешчаніцкі р-н). Элегант, форсун—выстаўножка. Ах ты, выстаўножка нягодная! (в. Мужычы, Азарыцкі р-н). II ВЫКЛІЧНІКІ ДЗЕЯСЛ0ЎНЫЯ Блісь! Бох! Бразь! Бух! Боўць! Брык! Бэч! (крык на вала ў часе арання). Бэч, рыж, яшчэ наарэшся. Бэнц! Брысь! Я з табой гаварыць не хачу, брысь, подлы (в. Багушоўка, Бабруйскі р-н). Валюх-валюх! Дзям'ян устаў—валюх-валюх i паляцеў авечак адганяць. Гак! Гоц! Грук! Зірк! Зіх! Кеўк! Кехе-кехе! Кігі! Кіў! Кле-кле! Кох-кох-кох! (курыны гул). Кра-кра! (вароні крык). Крум! Круць! Крамсь-крамсь! Крамсь-крамсь сярнічкай. Лізь! Лізь языком! Лоп-лоп! Лоп-лоп крыламі певень. Лык-лык! Лясь! Лусь! Струк бобу лусь. Мах! Нюх! Пісь! Плюх! Плюх у ваду. Плясь! Пстрык! Пстрык у нос. Пок! Я ўзяў у рукі лыжку ды аднаму ды другому па лбе пок. Мы едзем, a атоса пок—i парвалася. Прысь! Зайчык прысь убок дай пакульгаў. Плюх! Плюх у ваду. Плюсь! Плюсь пана ў руку. Пук! Пух! Пуц! Я лаўлю курыцу, a яна пуц—i села. Пырсь! Пырсь вадой у твар. Пырх! Птушкі пачулі сваю здольнасць—пырх i паляцелі. Плясь! Рум! Мы не чакалі, a госці рум на двор. Рып-рып! A бярэзіна рып-рып. Свісь! Скрып! Скрып-скрып дзверы. Стук! Саўгель! A маладая саўгель яму хвігу пад нос. Скрыгі! Гаспадыня хі-хі, a свінні скрыгі. Таўхець (таўхель)! А тут таўхець яго пад бокі. Тарарах! Падсеклі, от дуб i тарарах. Торг! Торк! Торк нехта ў хату. Тупу-тупу! Слухаем, аж ось коні тупу-тупу дый ідуць. Трась, бразь, лясь! Хто ўвойдзе, так дзверы трась, бразь, лясь! Ажно іскры пасыплюцца, як зачыняюцца. (Micha! Federowski «Lud białoruski»). Трэсь! Тыц! Тыц відэльцам у сыр. Туп! Хіст! Хіст яго ўбок дый паваліў. Хап! Цыган распутвае каня, а яго хап за каўнер. Хлам-хлам! Сабака хлам-хлам—от табе i наш абед. Хліп-хліп! A дзеўка хліпхліп i заплакала. Хоп! Нібыта збірае ягады, ды ўсё хоп у рот. Хвайт! Хваць! Хлісь! Баба хлісь тае рошчыны, хлісь, а тая рошчына ўзяла дай уся на бабу вылілася. (Micha! Federowski «Lud białoruski»), Хрась! Хрась ключом! (в. Сялец, Чашніцкі р-н). Хук! Хук яго ручкі дый абагрэла. Хлоп! Хаўмыль-хаўмыль! (пра ваўка). Цап! Цвяк! Цмок! Цук! Я толькі цук, a сабакі i пайшлі брахаць. Цоб-цоб! Цобцоб, крутарогі, зараз выпрагу. Цып-цып! Цып-цып-цып, мае вы курачкі, мае маленькія. Цісь! Цых-цых-цых! Дзяцел пад шышкаю цых-цых-цых. Цырк! Карабейнік цырк ca жмені крыху перцу. Цюк! Цюк гаршчок дый разбіўся. Цыць, цыцьце! Цыцьце, мае дзеткі, не плачце, зараз кароўка прыйдзе з поля, i я вам дам малачка. Цыць, Паўлюк, ты не браў слова ў старшыні. Чох! Прынясла вады ды разам чох у чугун. Чырык! Чмых! Лось чмых дай пабег. Шась! Конь шась у ваду. (в. Доўга, Бешанковіцкі р-н). Шах! Шамялях! Поп шамялях у тую кадушку дай прыкрыўся пер'ем. (Сержпутоўскі. «Казкі»). Шморг! Шмырг! Шпурлець! Яна шпурлець лыжку пад стол. Шугель! Шугель угору, дык чуць не выкінуў. Шчоўк! Ён стаяў каля ракі да шчоўк у ваду. Шмык! Людзі йдуць на работу, а ён ускіне стрэльбу на плячо дай шмык у лес або ў балота (Сержпутоўскі. «Казкі»). III Абёгла—бегла. Я пастараюся даць канкрэтныя прыклады для ўгрунтавання абегла вызначаных мною палажэнняў. (Ул. Дубоўка. «Пра нашу літаратуру». «Узвышша», 1927, № 2, стар. 167). Аляльнішча—льняное поле. 15* 227 СЛОЎНІК Б. ЭПІМАХА-ШЫПІЛЫ
Дадатковыя словы
дзямян, перем, фиолетовый—кўбавы
41 👁