Слоўнік Эпімаха-Шыпілы (1969). Б. І. Эпімах-Шыпіла

 ◀  / 6  ▶ 
СЛОЎНІК Б. ЭПІМАХА-ШЫПІЛЫ Жаворонок—вясёлік. Будзе цяпло, бо ўжо вясёлік уверх паляцеў. (в. Слабада, Клімавіцкі р-н). Жёстко—каляна. Тут спаць каляна. (в. Дрыколле, Кузьміцкі р-н). Зигзагами—кру ціста. Издеваться—знушчацца. Палякі ж над намі вельмі знушчаліся. (в. Валаўск, Крупскі р-н). Калитка для табака—шабэта. У шабэці німа ціцюну. (в. Вострава. Чэрвеньшчына). Картечь—дранкулькі. (Грэск, Слуцкі р-н. A. Бабарэка). Колдовство, чары—прымхі. Колыбель—калыбка. Якой цішынёй напаўняеце вы (ночы цёмныя) зямлю, як зайздросна сцеражэце вы ўвітую кветкамі i травамі калыбку яе ад шэпту вецярка, ад шуму крылляў птушыных. (3. В. Ночы. «Студэнцкая думка» № 5(6), стар. 20). Коклюш—кохлік. Дзіцё чуць жывое ад кохліку. Кружева—1. Карункі. 2. Брыжы. 3. Каронкі (Бабруйшчына). 4. Анталяжы. 5. Рошвы. Яна некаму рошвы вяжа. (Случчына). Крыса (mus rattus)—бац. Коцік з'еў баца. (в. Пясочак, Кузьміцкі р-н). Лилия пестрая, царские кудри (lilium martaga, батанічны тэрмін—лілея гаёвая)—пачканое (хутар Самін, Пухавіцкі р-н). Лифчик—зажымака, станік. Любопытный—дапытлівы. Малпа не толькі цікаўная, але i дапытлівая. Манеж—канагонка. Ігнат каля свайго гумна пабудаваў канагонку. (в. Зарэчча, Клімавіцкі р-н). Манишка—планка. Планка яго сарочкі вышыта. (в. Чыстыя Лужы, Веткаўскі р-н). Манжеты—1. Каўнярцы. Наста вышыла сабе прыгожыя каўнярцы. (в. Оўсішча, Сенненскі р-н). 2. Каўнёрчыкі (Случчына). 3. Шляп (M. Азарычы), 4. Абшэўкі. Купі ў Слабадзе на абшэўкі паркалю. (в. Хамічы, Калінкавіцкі р-н). 5. Чахлы. К сарочцы прышылі новыя чахлы, (в. Глушкавічы, Лельчыцкі р-н). Матрац—пасцілёнь. Папраў пасцілень на ложку. Мундштук—цыбук. Напасть—нахаба. (в. Дакудава, Крупскі р-н). Насекомые—вусякі (Бабруйшчына). Носовой платок—уручніца. Уручніцай выціраюць нос. (в. Шчаперня, Полацкі р-н). Опыт—дасвядчэнне. Остричь—абірычыць. Зірні, як ён хоча абірычыць хлопцу валасы. (Бабруйшчына). Охота—палёшня. A маі ж дзівары сы палешні ідуць. Сы палешні ідуць— Па куніцы нясуць. (Суражскі р-н, Віцебшчына). Пенал—1. Каўчэг. Янка скорчыў свой каўчэг. (в. Лук'янава, Сенненскі р-н). 2. Пак. Згубіў пак з грыхвелем. (в. Старына, Чэрвенынчына). Перешеек—шыйка. На шыйцы лежыць сена. (Мазыршчына). Пищевод—ёча. Нешта еча баліць, як што цвёрдае праглынеш, дык i чутно, як едзіць у пуза. (в. Страхі, Аршаншчына). Плевательница—плёвалка. (Чэрвенынчына). Позвоночный столб—хрыбціна. (Халопенічы). Подстрекать—знбіць. Не трэ було мене зноіць п'янаго, то не біўся б. (в. Барысковічы, Мазыршчына). Подвойное окно—подвбинік. Пола в кожухе—крыга. (в. Млынка, Слуцкі р-н). Прельстить, обольстить—знусціць. Хлопец маю дзеўку знусціў, i цяпер яна прапала. (в. Рудня, Клімавіцкі р-н). Причудливый—ДЗІВОСНЫ. Пронырливый—пранузаваты. Ой, які пранузаваты Іван Сапега. (в. Чыстыя Лужы, Гомелыпчына). Пышущий здоровьем—ірдзёль. Я етага ірдзеля i ня відзіў. (в. Лужасна, Кузьмин! р-н). Ридикюль—саквіян. Нам, мужыкам, i без саквіянаў добра будзе. (в. Заполле, Глускі р-н). Рукав реки—струга. У гэтым годзе стругі паперасыхалі. (в. Амельна, Пухавіцкі р-н). Ручка метлы—рутаўё. Нашто ты зламаў рутаўё? Сельтерская вода—сіпуха (в. Харлаповічы, Бабруйскі р-н). Слюда—сытая гразь. Каля дарогі ў канаве ёсць сытая гразь. (в. Гарнічы, Бярэзінскі р-н
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вода—сіпўха, карбнкі, картечь—дранкўлькі, карўнкі, лукянава, мундштук—цыбўк, обольстить—знўсціць, окно—подвбйнік, платок—урўчніца, пянаго
46 👁
 ◀  / 6  ▶