К У Л Ь Т У Р А И О В Ы САОЎНІК Б. ЭШМАХА-ШЫШЛЫ У Яенінградскім архіве Акадэміі навук СССР, у паперах вучонага-спавіста Канстанціна Пушкарэвіча (памёр у часе блакады Ленінграда), захаваўся — не поўнасцю — рукапісны слоўнік (ф. 792, воп. 1, № 46) Б. I. Эпімаха-Шыпілы. Уцалелі 82 старонкі невялічкага фармату, спісаныя сінім i чырвоным чарнілам. Эпімах-Шыпіла пачаў складанне слоўніка не раней 1925 года, калі пераехаў жыць з Ленінграда ў Мінск i працаваў у Інбелкульце дырэктарам камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. У 20-ыя гады ў Інбелкульце працавалі над слоўнікамі мовы Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, было выдадзена некалькі рэгіянальных слоўнікаў (напрыклад, Чэрвеньшчыны, Мазыршчыны), якія, відаць, разглядаліся як аснова будучага фундаментальная слоўніка жывой беларускай мовы. Зусім магчыма, што i запісы Эпімаха-Шыпілы з'явіліся б часцінкай вялікай працы навуковага калектыву Інбелкульта. Шкада толькі, што гэтыя запісы поўнасцю не захаваліся. Ім не пашанцавала, як i ўсёй надзвычай багатай калекцыі Эпімаха-Шыпілы. Яго бібліятэка (пяць тысяч кніг) у часе апошняй вайны была вывезена немцамі, доўга вандравала па Еўропе, i толькі нядаўна частка кніг была вернута нашай акадэміі. Рыхтуючы публікацыю, я сістэматызаваў запісы, якія рабіў сам Эпімах-Шыпіла, i тыя, якія прысылаліся карэспандэнтамі Інбелкульта (сярод іх знаёмыя прозвішчы — А. Гурло, A. Бабарэка), выбраў тое, што здавалася самым цікавым, падзяліўшы запісы на некалькі груп (руска-беларускі слоўнік, выклічнікі дзеяслоўныя r інш.), a таксама размясціў словы для зручнасці карыстання ў алфавітным парадку. Кузьміцкі раён, які называецца ў некаторых запісах, у той час належаў да Віцебскай акругі. Рыгор СЕМАШКЕВІЧ. I Арестант—раштант, раштанцюга. Раштанцюга ён прама стаў. (в. Страхаў, Лядненскі р-н. Запісала вуч. VII класа T. Шайкава). Ходзіць, як рыштант. (в. Kaбылле, Аршаншчына. Запісаў вучань VII класа C. Макаеў). Бельмо—павалака. У яго на воку павалака. (в. Дакудава, Крупскі р-н. П. Самцэвіч). Близорукость—панікніца. Мяне ж панікніца апанавала. (в. Грыневічы, Плешчаніцкі р-н). Бережливый—сцісклівы. (в. Дакудава, Крупскі р-н. П. Самцэвіч). Вакса—праставар. Боты ўжо пажаўцелі, пара б пачысціць праставарам. (в. Абрэзкава, Сенненскі р-н). Вика (vicia sativa) — 1. Катанка. Чалавек сёлета пасеяў катанку, (в. Бранава, Слуцкі р-н). 2. Лыга. Виселица—жаролка. Па Хаме Змітраваму даўно жаролка плача, (в. Давідавічы, Клімавіцкі р-н). Вместо—заміж. Гетры—калычы. Німа калычоў адзещь, а сцюдзёна. (в. Гарадок, Гарадоцкі р-н). Голенастый—падгалёністы. Мая капуста вырасла падгалёністай. (в. Марцінкава, Кузьміцкі р-н). Гроздь—кістка. Сарві мне кістку рабіны. (Капыль. А. Гурло). Давка—даўката. Дизентерия—крываўка, рэзачка. У малога Міколы была крываўка. (в. Сяльцо, Старобінскі р-н). Духовая труба—сурма. Чаго ты надзьмуўся, як сурма? 15. «Полымя
Дадатковыя словы
зявіліся, труба—сўрма
40 👁