Слоўнік Эпімаха-Шыпілы

⤓ Спампаваць
Год: 1969
Кім створана: Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Мова: Беларуская
Старонак: 6
Апісанне: У Ленінградскім архіве АН СССР, у паперах вучонага-славіста Канстанціна Пушкарэвіча (памёр у часе блакады Ленінграда), захаваўся — не поўнасцю — рукапісны слоўнік Б.I.Эпімаха-Шыпілы. Уцалелі 82 старонкі невялічкага фармату, спісаныя сінім i чырвоным чарнілам. Эпімах-Шыпіла пачаў складанне слоўніка не раней 1925 года, калі пераехаў жыць з Ленінграда ў Мінск i працаваў у Інбелкульце дырэктарам камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. У 20-ыя гады ў Інбелкульце працавалі над слоўнікамі мовы Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, было выдадзена некалькі рэгіянальных слоўнікаў (напрыклад, Чэрвеньшчыны, Мазыршчыны), якія, відаць, разглядаліся як аснова будучага фундаментальная слоўніка жывой беларускай мовы. Зусім магчыма, што i запісы Эпімаха-Шыпілы з'явіліся б часцінкай вялікай працы навуковага калектыву Інбелкульта. Шкада толькі, што гэтыя запісы поўнасцю не захаваліся. Ім не пашанцавала, як i ўсёй надзвычай багатай калекцыі Эпімаха-Шыпілы. Яго бібліятэка (пяць тысяч кніг) у часе апошняй вайны была вывезена немцамі, доўга вандравала па Еўропе, i толькі потым частка кніг была вернута. Рыхтуючы публікацыю, былі сістэматызаваныя запісы, якія рабіў сам Эпімах-Шыпіла; тыя, якія прысылаліся карэспандэнтамі Інбелкульта; было выбрана тое, што здавалася самым цікавым, і падзелена на некалькі груп (руска-беларускі слоўнік, выклічнікі дзеяслоўныя і інш.). Кузьміцкі раён, які называецца ў некаторых запісах, у той час належаў да Віцебскай акругі.
Старонка 1
1
Старонка 2
2
Старонка 3
3
Старонка 4
4
Старонка 5
5
Старонка 6
6