Старонка 6
 ◀  / 6
Снед—адтуліна для дзвярцэй у вуллі, калодзе. Сяголета пчолы толькі па снед зацягнулі. Сошкі—столбікі ткацкага станка. Паставілі сошкі—будам кросны навіваць. (в. Старына, Чэрвеншчына). Сурміла—тоўсты, вялікі мужык. Вот сурміла, дык сурміла! (в. Крамяні, Пухавіцкі р-н). Прыкладзіны—абрад устанаўліваць (прыкладваць) камені да магіл. Прыкладзіны зрабіў праз паўгода. (в. Дакудава, Крупскі р-н). Цалік—дарога, якая пракладваецца па непраезджаным снезе. Едзе цаліком. Ідзе па цаліку. (в. Старына, Чэрвеншчына). Цура, цюпка, рулі—яда з пасоленай халоднай вады. Постам толькі ету цуру й сёрбаюць. Хлуд—драўляныя сценкі студні. У калодзіш упусцілі дубовы хлуд. (в. Старына, Чэрвеншчына). Чаранкі—вокладкі сшытка, кнігі. Яна падрала чаранкі. (в. Вераб'ёўка, Веткаўскі р-н). Юлёвы—вішнёвы. Стол памаляваны на юлёвы колер. (в. Грыневічы, Плешчаніцкі р-н). ТАЎТАЛОГІЯ Дзяльбу дзяліць. А ў новым горадзе дзяльбу дзеляць. (Е. Романов. «Белорусский сборник»). Шлюб шлюбаваць. Ах, матухна мая, я ўжо не твая. Таго-сяго пана, з кім шлюб шлюбавала, На каўры стаяла, богу прысягала. (Бібічанская вол., Віцебскі р-н).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁
 ◀  / 6