СПОЎНІК Б. ЭПІМАХА-ШЫПІЛЫ Атрама—нізкая бэлька ў хатах, пакладзеная для падтрымання астатніх бэлек, на якія лажыцца столь i якая перасякае астатнія бэлькі. Палож смык на атраму. (в. Латыгал, Сенненскі р-н). Ачарот, ачаротавы—чарот, чаротавы. Толькі я ў Дунай ісплыў, A вутачка ў ачарот пайшла, Пад ею ачарот трашчыць, На крылечках вада плюшчыць. (3. Радченко. «Гомельские народные песни» Спраў жа мне, бащюшка, Ачаротавы дубок, тонка-ліпава вясло, Пусц! мяне, бацюшка, На быстру раку. (Е. Романов. «Белорусский сборник» Баўхва, балява, горань, гурынь, забалаць запалач—каляровыя ніткі для вышывання. Вёчачка (памяншальнае ад вечка)—авечачка, авечка. Вечачкі коцяцца штогод, а світак усім нямашака: сям'я веліка. (в. Астраханка, Мазыршчына). Гі'рда—каменны тапор каменнага веку. Сяляне называюць яго «стралою з неба» i кідаюць у дзяжу, каб лепш уквашваўся хлеб. Пчка—нажатая на корм крапіва свінням. Глёўкі—сыры, недапечаны. Глёўкі хлеб не мае ніякага пажытку. (в. Багушэвічы, Бярэзінскі р-н). Дзянш—рукавіцы нязаныя. (Чашніцкі р-н). Жарлюк—рыба, праглынутая другой рыбай. Як разрэзаў я шчупака, а там жарлюкі. (в. Вялікае сяло, Мазыршчына). Зш'кля—ледзь-ледзь замерзлая палонка. Папаў у зніклю i ўтапіўся. Ірты—лыжы. Іван здзелаў сабе ірты i ціпер ходзіць па снягу. (в. Баравыя, Кузьміцкі р-н). Калашыйніца—шалік. Аўгіння, дай-ка якую-небудзь хусцінку агарнуць на шыю: мая калашыйніца нейдзе завалілася. (в. Страхі, Аршаншчына). Каўшырка—чашка (шайка), што ўздаюць ваду на печку ў лазні. Падайце мне каўшырку, я буду абдывацца. (в. Кабылка, Аршаншчына. Цімафей Макась). Кі'тка—вялікая плеценая булка. На радзіны я прыгатавала вялізную кітку. (Капыль. Гурло). Клявец—малаток для кляпання кос. Корх—мерка на таўшчыню 4-х пальцаў. Каснік у корх шырынёю. (c. Багушэвічы, Бярэзінскі р-н). Крайчык—акрайчык. Пасцялю рагожку, насыплю гарошку, крайчык хлебца пакладу (неба, зоркі, месяц). (E. Романов. «Белорусский сб.»). Крошні—рэзгіні, вераўчаная сетка на 2-х дугах для носкі сена, саломы. Бяры крошні ды йдзі за сенам, (в. Навасёлкі, Кузьміцкі р-н). Куртуля—паліто. Ай, якая ж у цябе куртуля длінная, як у старой бабы. (в. Дабаска, Рагачоўскі р-н). Мыдлоўка—мера, якой меракщь таўшчыню цёсу. Дзе мыдлоўка—цалёўку змераць трэба. (в. Мікалаёва, Кузьміцкі р-н). Мыльніца—ручка на рукаятцы касы (на касаўі). Без мыльніцы касой не пакіруеш. (в. Лазова, Сенненскі р-н). Мытар—лазня. Харашо памыліся ў іх мытары! (в. Журавінка, Кузьміцкі р-н). Мыслік—стальное долата прабіваць абручное ці шыннае жалеза. Мой мыслік не праб'ець гэтага зялеза. (в. Семянцова, Бешанковіцкі р-н). Мытрахлясці—патрапаны ніз адзення. Абарві мытрахлясці, каб не маталіся. (в. Увалокі, Кузьміцкі р-н). Нарып—пры вялікім марозе скрып саней. I цяжэй дарога ад нарыпу. (в. Калядкі, Случчына). Пазалкі—брудная вада пасля мыцця бялізны. (в. Старына, Чэрвеньшчына). Палявёц—вартаўнік поля. Памак—1Ч Вымачаны звязак канопляў. Етага памака трэба пацерці на пяньку. 2. Непаваротлівы. Паварачвайся хутчэй, памак ты. (в. Старына, Чэрвеньшчыиа). Палуйка—палавінка квашанай капуснай галоўкі. Ядуць картоплю з палуйкамі. (в. Старына, Чэрвеньшчына); тое ж i паложка (в. Міхалёва, Бабруйшчына). Палька—межавы колік на сенажаці. Трэба зрабіць пальку, а то шукай заўсёды мяжы. (в. Каменічы, Бабруйская акруга). Паплавец—палачка з завостраным канцом для смажання на агні сала. Рачок—палачка з расшчэпленым канцом для кідання каменняў i для даставання яблыкаў, вішань, груш. (Чэрвеньшчына
Дадатковыя словы
гбрань, гірда, гўрынь, зшкля, куртўля—паліто, кітка, палўйка—палавінка, прабець, сямя
38 👁