ГРАЦОВАТЫ дзеясл. Цяпаць матыкай. Грацка — зільле грацоваты. Тр.
ҐРАЦОЧКА ж. памянш. ад грацка (гл.), але можа абазначаць тое ж самае, што і слова грацка. РУЧНАЯ ҐРАЦОЧКА — матыга-трызубец невялікага памеру. Тр.
ГРОМАДА ж. Куча (чаго-небудзь). НП.
ГРОМЮТНЫК м. бат. Дуброука серабрыстая. Грому дытына злякалась — путкады громютныком. Тр.
ГРОШОВАЯ ГОЛКА ж. Шаршатка. Т.
ГРУД м. 1. Сухая сенажаць. 2. Сена з сухой сенажаці. Мэ на груду кусэлэ. Дав куровэ груда. Д.
ГРУДОК м. Сухая сенажаць. Раньче называлы грудок — рюмный сінокос: ны болотына, тылько пры булоты устровок. Раньче ны казалы сыножять, а грудок; скосўу, каэ, ўсёго грутка. Рд.
ГРУДОЧОК м. памянш. ад грудок (гл.). Грудочок стойіть в булоті. С. На грудочку копала картоплі. Б.
ГРУМА ж. Гурба, сумёт. Рд.
ГРУННИЦЫ толькі мн. рэліг. Грамніцы. Рд.
ҐРУНТ м. устар. Зямельны надзел — 22 дзесяціны. Ґрунт зымлі: у ґрунтові було дватцать дві дысятыны. Рд.
ГРУТ м. 1. Гл. грудок. 2. Сена з сухой сенажаці. У тэбэ груда бугато, булутнойі вусукэ? Р.
ГРЫБЭЦЬ ж. Грабец (зграбае сена граблямі). НП.
ГРЫВА ж. Нешта сярэдняе паміж сушай і балотам. Грыва — ны то груд, ны то булото: на груда ны путходыть і на булото ны путходыть. Р.
ГРЫВА ж. Верх саломенай страхі. З мятэйі соломы натягають грыву. Положыв козла такыйі, шоб вітёр ны звэрнув мні всю грыву. Тр.
ГРЫМІТНЫК м. бат. С. Гл. громютнык.
78 👁