ГРЭБІНКА ж. Частка ў граблях, у якую насаджаны зубцы. Р.
ГРЭБЛЫШЧА толькі мн. Грабільна. Р.
ГРЭБЛЯ ж. 1. Дарога у выглядзе насыпу сярод лесу. НП. 2. Дарога з насыпу, пракладзеная цераз балота. Ровы копають і насыпають дорогу — называетця грэбля. Рд.
ГРЭВА ж. Касмык травы на скошанай сенажаці. Р.
ГРЭТКА ж. Частка ўзаранай зямлі, града. П'ять — шісьть бурузэнь, набільш шісьть. Грэтку рубэтэ, бульбу садэтэ. Ек грэдэ роблять, то садять бульбу, а ек вріхэ (гл.), то сіють. Р.
ГРЭЧКА ж. бат. памянш. ГРЭЧЫЧКА ж. Драсён павойны. Тр.
ГРЮМ [р] м. Шаравая маланка. Влытів у хату і вылытів грюм. Тр.
ГРЯБАТЫ дзеясл. Грабці (сена). Йдэм сіно грябаты, косыты. Ш.
ГУБАЎКА ж. бат. (наз. скл. мн. л. — губаўкы). Грыб, які расце на ствале дрэва, губа. Рд.
ҐУБЭЛЬТОВЭ ШКЛО мн. Падвойнае, дубальтовае шкло. Р.
ҐУБЭЛЬТУЎКА ж. Дубальтоука. Рд.
ГУДУВАТЭ дзеясл. 1. Гадаваць. Дітэ гудуватэ. 2. Вырашчваць. Ліз гудуватэ. 3. Расціць. Косы гудуватэ. Р.
ГУДУВНИЙ ОБІД м. Памінкі праз год. М.
ГУДЭНА ж. 1. Гадзіна. За гудэну я вырнуся ду хатэ. 2. Час, пара. Тувді, як я був мулудэм, ны такая була гудэна. 3. Надвор'е. Ну й гудэна: субакэ на двыр ны вэжыныш. Д.
ГУЖЫК м. Высокая разьба на вале, які прыводзіць у рух шасцярню сячкарні. Ось, на усі гужык. Рд.
ҐУЗЫКЬ м. (наз. скл. мн. л. — ґузыкэ). Гузы пад скурай на хрыбце у каровы, каня. Р.
ГУЛО н. Кут, куток у пакоі. Поўбывае кулкы у гулі, у одному гулі і ў другому. Рд.
85 👁