ГНЯЧКЕЙ прым. Гнуткі. П.
ГО часц. 1. узмацняльная. Вось. Ой то баба добрая: шоп то маты так мыла отако го о! А гочы ў ейі нывылычкі, варошчуны ў шэрсці, а ушка такыйі ну го маленькыйі. А лапы пыріднійі пуза-ростаны, як у качкы, помыты тымы го пазурямы доўгымы. О одэ го (даслоўна: "вось тут вось")! Рд. 2. пытальная. А? Батьку, го батьку! Зробы мні доброго і хорошого вэрстата. Ма, го ма! У мэнэ мусыть ужэ быльш чысныць получылоса, чым трэба. Мот.
ГОЛЁСА ж. Балота ў лесе. Ладь пруйшлы чэрэз тую голёсу. Рд.
ГОЛОВНЕ ж. бат. Чорныя зярняты проса. НП.
ГОЛЮНКА ж. Галёнка. Корч (гл.) зайшоў у голюнку. Рд.
ГОМЭТЭ дзеясл. Гугнявіць; гамзаць. І чого тэ гомзэш? П.
ГОРАБ м. бат. Рабіна. Рд.
ГОРАБОК м. Рабчык. Горапкы есць ў лісы. Рд.
ГОРОБЫНА ж. бат. 1. Рабіна. 2. Рабіннік (лес). Рд.
ГОРЭНЬ м. Ніткі для вышывання. Дай горэню маронянуго (гл.). Р.
ГОСТРЫЙ прым. Рэзкі, халодны (вецер). Такый гострый вітюр, до кісток пробырае. Рд.
ГОСТЫНЫЦЬ ж. Грунтавая дарога між населенымі пунктамі. Пуг.
ГОСТЫНЭЦЬ м. Дарога паміж вёскамі. Ш.
ГРАБЫНА ж. бат. Рабіна. Пуг.
ГРАБЮЎ [б] прым. Грабовы. Пынёк можэ буты грабюў, ольхуў, ясынюў, дубовы. Рд.
ГРАЦКА ж. 1. Матыка. 2. Матыка-трызубец для акучвання і капання бульбы. Яе яшчэ называюць грацка зубата. Есьть зубастыйі грацкы. Грацкою картошку осыпають і зільле грацують. Тр.
83 👁