ГАВО часц. Тут, вось тут. Гаво він. Р.
ҐАҐАЎКА ж. зневаж. Шыя, гарляк. Плюнула юму пуд ґаґаўку, пут шыю. Рд.
ҐАҐНУТЫ дзеясл. фам. Памерці, сканаць. Так налякаў мыне, шо я чуть ны ґаґнула. Рд. Я тоді чуть ны ґаґнула. Пуг.
ҐАҐОТІТЫ дзеясл. Гагатаць (пра гусей). Гуска, гусак, гусьнята бульші ґаґотять. Рд.
ГАЛЁВКА ж. Скураное колца, якое злучае дзве часткі цэпа. НП.
ГАЛЬ ж. Бязлесая прастора, мясціна без карчоў. Рд.
ГАЛЬВА ж. (наз. скл. мн. л. гальвы). Дэталь бараны — хамуцік для умацавання кожнага зуба. Р.
ГАЛЬКА ж. Ніжняя спадніца з фабрычнага матэрыялу з карункамі. Т.
ГАЛЬНО н. Рд. Гл. галь.
ГАЛЯ ж. Непакрытая лесам мясціна на балоце. Р.
ГАНЬБУВАТЫ дзеясл. Грэбаваць. Ганьбуеш мною, маю хатою. Рд
ҐАНДЗЮРА ж. Гл. ґаґаўка. Чулувік той подоліў воўка, колінком ёго прыдушіў, шчэ лішэ прытягнуў і різануў нужам по ґандзюрі. Рд.
ҐАРА ж. Драўляная скрыня, якая адпавядае памерам воза, у якой возяць сыпкае рэчыва. НП.
ҐАРНЭЦЬ м. Кашолка, якой мераюць што-небудзь сыпкае. П.
ГБА ж. Мера даўжыні асновы, якую падрыхтоўваюць для ткання. Пуг.
ҐЕРҐОТАТЫ дзеясл. Невыразна гаварыць, мармытаць. Шо ты там ґерґочэш? П.
ГЛЫНЫШЧЭ н. Гліністая глеба. НП.
ГНЫДНЫК м. бат. Зоркаўка сярэдняя. Рд.
79 👁