гарохавай. Лукашова Паст. Ад бульбянак у хаце паху... Ляхаўшчына Паст. Параўн. бульбяшнік.
БУЛЬБЯШНІК, БУЛЬБАШНІК м. Бульбоўнік; бацвінне бульбы. Бульба сёлета пашла ў бульбяшнік. Задроўе Арш. Бульбяшнік высокі, а ці добрая будзе пад ім бульба? Сокарава Беш. Жук не паеў бульбяшнік, то, дасць бог, ураджай будзе. Грынеўшчына Докш. Хутачкі пачнем касіць бульбашнік. Промыслы Беш. Параўн. бульбёўнік, бульбоўніна ў 1 знач., быліна, быллё ў 1 знач., быльнік у 2 знач.
БУЛЬБЯШНІК м., часцей мн. БУЛЬБЯШНІКІ, БУЛЬБІШНІКІ, БУЛЬБЯШЫ, БУЛЬБЯНІКІ, БУЛЬБЁШКІ, БУЛЬБЯЧЫ кулін. Бліны-дранікі або піражкі ці бліны з тоўчанай варанай бульбы з начынкай. Бульбяшнікі вельмі смачныя, але ж доўга вазіцца з імі. Кавалі Глыб. Мама бульбяшнікі смашныя рабіла, у мяне не такія смашныя. Бубалі Шум. Зараз натру бульбу, зробім бульбяшнікаў. Слабада Шум. Цеста з бульбы раскатывалі блінамі і заварачывалі капусту, а можа, і грібы. Во і бульбішнікі. Вядзерава Беш. Шчас вам бульбяшоў нараблю. Залессе Глыб. Смашна бульбянікі з малаком есці. Горкі Леп. Дзед вельмі любіць бульбёшкі, трэба будзе заўтра напячы. Сяло Гар. Як напічом бульбячоў, дык ядзём патом яшчэ два дні. Бараноўскія Шум. Параўн. бульбянка.
БУЛЬКА ж., бат. Бручка. Калі бульку патушыць – смаката. Сяргеева Рас.
БУЛЬМА ж., бат. Бульба. Бяры, еш бульму ў печы. Антаполле Чаш. Параўн. бараболя, барабуля.
БУМАЗЕЯ ж. Фланель. Мне дачка пашыла дзве кофтачкі з бумазеі. Пралетарыя Уш.
БУМАЗЕЙКА ж. Хустка з паркалю. Дзе ж гэта мая бумазейка дзелася? Каўровая Дубр.
БУМБЭЛАК м., груб. Жывот, набіты ежай. Наеў свой бумбэлак, аж хадзіць трудна. Туркова Міёр. Параўн. брух, бэбах.
БУНДАЧКА ж. Сарочка. Самі шылі сабе бундачкі. Угрынкі Уш.
БУНТАВАЦЬ незак. Блытаць, збіваць з панталыку. Што ты мяне бунтуеш? Я сама ведаю, як трэба. Шантары Докш. Сёння я нешта ўсё бунтую. Белая Ліпа Сен.
БУРАК м. Грубка або галандская (круглая) печ. Трэба тапіць бурак, каб цяплей было. Сяло Гар. У хаце цёпла зімой, бурак топіцца. Лугавыя Віц. У зале ў мяне бурак стаіць. Сушчова Віц. Перадзелалі бурак у хаці. Смародзіна Лёзн. Бурак ужо гарачы. Рыпіншчына Шум. Павешай адзежу ля бурака, хай пасохне. Кузняцова Віц.
98 👁