БУКСА ж., заал. Бязрогая жывёліна. Буксу сваю загнаў у хлеў. Зазерыца Чаш.
БУЛАК м., БАЛОКІ мн. Воблака. Сонца заходзіць у булак. Каверзы Гар. На небе не было ніводнага булака. Фарынава Пол. Нізка плывуць па небу шэрыя балокі. Дуброўна.
БУЛДАВАТЫ прым. Тоўсты і круглы. І што гэта за боты цяпер носяць – цяжкія, насы булдаватыя; ці гэта мода цяпер такая? Кашталянаўшчына Глыб.
БУЛЁН м. Малочны бульбяны суп. Прынясі малака, зварым на абед булён. Нурава В.-Дзв.
БУЛУБЫШКА ж., часцей мн. БУЛУБЫШКІ кулін. Пячэнне круглай формы. А мы з бабуляй булубышак напяклі. Мурагі Рас.
БУЛЬБАШНІК гл. БУЛЬБЯШНІК
БУЛЬБЕЛІШЧА гл. БУЛЬБЯНКА
БУЛЬБЕЎНІК м., БУЛЬБОЎНІНА ж. 1. Бульбоўнік; бацвінне бульбы. За тынам відаць высокі бульбеўнік. Урбаны Брасл. Бульбеўнікам даўней кароў кармілі. Надазер'е Глыб. Яшчэ скасіць бульбеўнік трэба, а потым капаць. Уна Лёзн. Пайду бульбеўнік жаць. Мілашова, Ясева Міёр. Пакуль я прыйду, ты бульбеўнік саграбі. Баёўка Шум. Бульбоўніна ссохла – капай бульбу. Сапраны Віц. Параўн. бульбяшнік, бульбашнік, быліна, быллё ў 1 знач., быльнік у 2 знач. 2. Памяшканне для захавання бульбы. Пасля вячэры пайду ў бульбеўнік, набяру бульбы на заўтра. Чарневічы Глыб.
БУЛЬБЕШНІК гл. БУЛЬБЯНКА
БУЛЬБІНА ж. Жарт на Купалле, калі каменьчыкам ці бульбінай на нітцы грукаюць у акенца. Бульбіну якой-небудзь бабулі зробяць. Машчоны Сен.
БУЛЬБІШЧА гл. БУЛЬБЯНКА
БУЛЬБОЎНІНА гл. БУЛЬБЕЎНІК
БУЛЬБЯНКА ж., БУЛЬБЕШНІК м., БУЛЬБЕЛІШЧА, БУЛЬБІШЧА н. Бульбянішча; поле, дзе расла ці расце бульба. На бульбянке цяпер пшаніцу сеіць будзем. Ёды Шарк. Паеду на бульбешнік ганяць жукоў. Ульянавічы Сен. Учора суседзі бульбелішча зааралі, сёння мы зааром, калі каня дадуць. Беразіно Докш. Хадзіла падчышчаць бульбішча. Доўжа Віц.
БУЛЬБЯНКА ж., часцей мн. БУЛЬБЯНКІ кулін. Бліны ці піражкі з варанай тоўчанай бульбы і мукі. Бульбянак наляпіла, хадзіця есці. Азярцы Глыб. Бульбянкі смачна есці са смятанай і адразу цёпленькія. Стуканы Глыб. Бульбу таўклі ў ступе разам з мукой; як добра вытаўкуць – тады качалі. Нада, каб было многа мукі, тады бульбянкі выхадзілі смачныя, падымаліся, як пышкі. Бульбянкі пяклі з любой мукой – з пшанічнай, ячменнай,
85 👁