БУРАЧКІ мн., кулін. Боршч. Сёння на абед зварыла бурачкі. Папшулі Міёр. Заўтра трэба будзе бурачкоў зварыць на дзень. Нярэйша Сен. БУРАЧНІШЧА н. Поле пасля ўборкі буракоў. Бацьку мы знайшлі каля бурачнішча. Грыцы Глыб. БУРБАЛКА аг., асудж. Буркун; бурклівы чалавек. Яму не жонка папалася, а бурбалка: вечна злая, пастаянна бурчыць. Замошша Брасл. БУРБАЛЫ мн. Пузыры на вадзе ў час дажджу. Калі бурбалы на лужах, то доўга яшчэ дожджык іцці будзіць. Ваўчо Уш. Параўн. болбаткі, булбаткі. БУРБУЛЕЦЬ незак. Бурліць. Супа на пліце пачынае бурбулець. Промыслы Беш. БУРВАЛКА ж. Вялікі кавалак чаго.-н. Што ты гэтакіх бурвалкаў накрышыў? Дробна трэба! Кавалі Глыб. БУРЗОЛІЦЦА незак. Неахвотна есці. Што ты бурзолішся ў супе? Еж і не перабірай! Кавалі Глыб. БУРЛЫШКА ж. Месца ў ручаі, дзе бурліць вада. Яны, наверна, на бурлышку пашлі глядзець. Баева Дубр. Параўн. бурчак. БУРНУЦЬ зак. Шпурнуць, кінуць. Хто далей бурне – той і перамог. Вядзерава Беш. БУРТ м. Насып. Сядзеў на канаве на бурту. Станіславова Дубр. БУРУЗДЗЕЦЬ незак. Невыразна гаварыць незразумелае. Дзядзька, прыйшоўшы з працы на падпітку, буруздзеў амаль цэлы вечар. Гарадок. БУРУЗДЗІЦЬ незак. Памешваць. Ён не еў суп, а толькі буруздзіў лыжкай у талерцы. Мехавое Гар. БУРЧАК м. Месца ў рацэ, дзе хуткае цячэнне і бурліць вада. На бурчаку злавіў акуня. Гарбацэвічы Арш. На бурчаку хацеў злавіць рыбіну. Будзішча Шум. Параўн. бурлышка. БУРЫ мн. Вялікія хвалі. У навальніцу такія буры на возеры! Ахрэмаўцы Брасл. Параўн. баран. БУРЭНЯ ж. Карова. У вёскі без бурэні не пражывеш. Янкавічы Рас. БУРЯК м. Мелкае месца на рацэ з невялікім вадаваротам. Уся рачная рыба зараз стаіць на буряках. Крывіцкі Шум. БУСЛАК, БУСЬКА м. Бусел. Буслакі ў нас на бярёзіне гняздо звілі. Вадзянікі Гар. Буські кружаць над дахам. Псуя Глыб. Параўн. бацьян, боця, боцян, буцяк, буцян, буцьян. БУСЫ прым. Шэры. Я пакінула сабе бусага коціка, а сястра белага. Мікіціха Шум.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁