Старонка 101
◀ / 305 ▶
БУТЛЫГА гл. БУТЛЯК БУТЛЯ ж. Вялікая скрыня для захавання бульбы. Дзед ссыпаў бульбу ў бутлю. Мілашкі Брасл. БУТЛЯК м., БУТЛЫГА ж. Буталь (бутля). Бутлякі бываюць і па дзесяць, і па пітнаццаць літраў. Мілашова Міёр. Бярозавы сок нада наліць у бутлыгу. Казімірова Пол. БУТОВАЧКА ж. Невялікая плошча зямлі. Пасадзіў бульбу на бутовачкі. Зорніца Леп. БУХАН м., БОХАНКА, БУХАТКА ж. Буханка (бохан) хлеба. Няма цяпер каму бухан прынесці. Камары Віц. Сянні купіла тры боханкі хлеба. Бігосава В.-Дзв. У вайну голад вялікі быў, чвэрць бухаткі хлеба на чалавека ў дзень давалі. Сваташыцы Дубр. Дзед Іван заўсягды купляе толькі дзве бухаткі хлеба. Ляды Дубр. Параўн. бонда. БУХОНЫ прым. Вялікі. Які кабанчык бухоны! Альгова Гар. А сколька ягад бухоных у нашых лісах! Чаўнышкі Беш. У нас харошы лес, там столькі ягад, а бухоныя такія! Слабада Уш. БУХТА аг., груб. Сварлівы чалавек. З бухтай ладу не будзе, толькі сварка. Чашнікі. БУЦАЛЫ мн. Вялікія гумавыя боты. Такі дож, ажно буцалы прішлось даставаць. Кузняцова Віц. БУЦЫ мн. Вялікія мужчынскія боты ці чаравікі. Новыя буцы дзеду былі цесныя. Нямойта Сен. БУЦЯК, БУЦЯН, БУЦЬЯН гл. БАЦЬЯН БУЦЯНЁНАК гл. БАЦЯНЁНАК БУЧ м. Скандал, перапалох. Тады падняла я буч з-за этых дохлых курэй. Белая Ліпа Сен. Параўн. буза ў 2 знач. БУЧА ж., БУЧАНЬ м. Прылада для лоўлі рыбы. Сёння ў бучу папала толькі тры рыбіны. Балаі Паст. Паглядзі бучань, ці не трапіла якая рыбіна. Ветрына Пол. БУШНЕЦЬ незак. Таўсцець, паўнець. Нявестка з дня на дзень бушнее, ці не нявольная яна? Труды Пол. Суседка бушнее – з чаго б ета? Псуя Глыб. Параўн. бубнець. БУЯКІ мн. 1. Любыя буйныя ягады. Набралі чарніц – адных буякоў! Ваўкі Паст. 2. Брусніцы. Калі буякі зварыць з дулямі – такая смаката, што за вушы не алдцягнеш. Уна Лёзн. Параўн. брушніца, брушніцы. БУЯНІЦЬ незак. Буяць; бурна, хутка расці. Бульба буяніць пачала. Ноўка Гар. БУЯННІК м. Буячнік; буяковы зараснік. Не лезь у буяннік, а то яшчэ якая гадзюка ўкусіць. Шарагі Міёр. БЫДЛОВЫ прым. Быдлячы; кармавы, прызначаны для быдла. Схадзі, сынку, на гарод, нарві свіням травы быдловай.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶