Муляры Паст. Там во ёсь і красныя бурачкі, і быдловыя. Лонск Шарк. У гэтым годзе быдловыя буракі павырасталі, як коні, хоць утраём адзін падымай. Германавічы Шарк. Быдловыя буракі садзілі, як гадавалі свіней. Папкі Шарк.
БЫДЛЫ мн. Сена з перарослай, перастаялай травы. Сёлета накасілі абы-якога сена – адны быдлы. Зубава Арш. Параўн. бадыллё.
БЫДЫЛКА ж. Бадыліна; голае сцябло. Гэтыя вусені ўсю капусту паелі, пакінулі толькі адны быдылкі. Клясціцы Рас.
БЫЗАЎКА ж., заал. Гіз; авадзень, сляпень, вялізная муха. Бызаўка нас не палохалася. Мыкава В.-Дзв. Што муха – бызаўка, а авадзень – яшчэ большая, ад аднаго шуму вушы закладаіць. Бараны Глыб. Нейкая бызаўка ў хату заляцела, носіцца, як угарэлая. Спігальшчына Міёр. Вакол каня лёталі бызаўкі. Вераб'і Глыб. У гэтым лесе много бызавак. Леснікі Глыб.
БЫКСА м. 1. заал. Цяля, бычок. А аднойчы быкса спадніцу маю з'еў – і нічога, да сяго дня жывы. Задуброўе Віц. Параўн. бычанёнак, бычанок, бэрка ў 2 знач. 2. перан. Пра паўналетнюю дзяўчыну ў пары нявесты. Ганна вунь якой быксай стала! Хутка і замуж пойдзе! Пачаевічы Чаш.
БЫЛІНА ж. Бульбоўнік; сцябло бульбы. Хутка ўжо час і быліны скошваць. Клясціцы Рас. Параўн. бульбяшнік, бульбашнік, бульбёўнік у 1 знач., бульбоўніна, быллё ў 1 знач., быльнік у 2 знач.
БЫЛКА ж. Былінка. І былку адну ні вырваў на градзе. Коравічы Чаш.
БЫЛЛЁ н., зб. 1. Пер'е цыбулі, часнаку; бульбоўнік. Ніз астаўляй, а быллё адрывай. Мельніца Шарк. Быллё ў цыбулі доброе выросла, а хто яго знае, якія галоўкі будуць. Азярцы Глыб. Хутка бульбу капаць: усё быллё посохла. Іванаўка Гар. Параўн. бульбяшнік, бульбашнік, бульбёўнік у 1 знач., бульбоўніна, быліна, быльнік у 2 знач. 2. Быльнік; адзін з відаў палыну – чарнобыль. О, ужо быллё наросло! Матырына Уш. Усё поле быллём парасло. Фарынава Пол.
БЫЛЬНІК м. 1. Быллё; высакарослае сцяблістае пустазелле, пырнік, бур'ян. Быльнік закрываў хлопчыка аж да плеч. Кульгаі Глыб. Сёліта не паспееш скончыць праполку, як зноў быльнік стаіць. Уздорнікі Сен. Нёчага касіць, усё быльнікам парасло. Рускі Шум. 2. Бульбоўнік. Бацька пашоў касіць быльнік. Казімірова Пол. Быльнік ужо скошаны – хутка будзем капаць бульбу. Зялёнка Пол. Перад тым як бульбу капаць, трэба абавязкова скасіць быльнік. Якубова Рас. Параўн. бульбяшнік, бульбашнік, бульбёўнік у 1 знач., бульбоўніна, быліна, быллё ў 1 знач.
88 👁