БЫРЗАЦЬ незак. Пырскаць. Дождж ужо даўно бырзаў. Заточча В.-Дзв.
БЫРЛА н., толькі адз. Таннае пладова-ягаднае віно. Купілі тры бутылкі бырла. Старое Сяло Уш. Добрага віна ў магазіне нет, адно толькі бырла. Ваўчо Уш. У краме няма ніякага віна, акрамя бырла. Крывіцкі Шум.
БЫСЯ-БЫСЯ-БЫСЯ выкл. Так падзываюць быка. Быся-быся-быся, ідзі ка мне! Задуброўе Віц.
БЫТ м. Жыццё. Пабачыў і дабра, і гора на сваім быту. Аколіца Рудава Брасл.
БЫТА, БЫТТА часц. Быццам. А дзяўчына – быта ягадка тая. Мар'янполле Брасл. Як бытта ты ня ведала яго, які ён. Задуброўе Віц. Бытта будзе мароз. Крулеўшчына Докш. Бытта і не было зімы ў гэтым годзе. Дворышча Рас.
БЫТКАВАЦЬ незак. Псаваць, дарэмна пераводзіць. Не быткуй сена, усё адно карова яго не есць. Каты Шарк. Параўн. блоціць, болціць у 1 знач., блэндзіць у 1 знач.
БЫЧАНЁНАК, БЫЧАНОК м. Бычок. Ні прыдумаю, што дзелаць з бычанёнкам: шкада здаваць і дзяржаць цяжка. Велеўшчына Леп. Што здзелалась з бычанёнкам? Ня есць нічога. Пожанкі Сен. Мы з Сянна бычанка прывезлі. Расходна Сен. Параўн. быкса ў 1 знач., бэрка ў 2 знач.
БЫЧАТНІК м. Хлеў для быкоў. У бычатніку два быкі спусціліся, нада прывізаць. Літусава Сен.
БЫЧЫННІК м., бат. Васілёк лугавы. Сягання нарвала на лузе бычынніку. Коўзаны Паст. Параўн. букаўнік.
БЫШКАВАЦЬ незак. Перажываць. Ты не бышкуй, усё будзе добра. Ваўкоўшчына Шарк.
БЭБАНЬ м., асудж. Тоўсты чалавек. Ён ужо стаў як бэбань. Жукоўшчына Шарк.
БЭБАХ м. Жывот. Немец ударыў мяне ў бэбах. Нурава В.-Дзв. Параўн. брух, бумбэлак.
БЭД м. Безвыходнае становішча. Прышлі з дочкамі ў лаўку, і яны мяне так увялі ў бэд, што прышлося сёе-тое купіць. Крычава Міёр.
○ БЭЗ ЧОРНЫ м. Бузіна чорная. На ўскрайку леса паўсюль бэз чорны расце. Язна Міёр.
БЭЗАР м. Базар. Бацькі паехалі на бэзар за прадуктамі. Антонаўка Арш.
БЭЗІЦЬ незак. Гаварыць невыразна, мармытаць. Што ты там бэзіш? – Ды не, нічога, табе здалося. Серкавіцы Тал. Параўн. баруздзіць у 2 знач.
84 👁