БЭЙБУС м. Неслух. Малы рос бэйбусам. Нурава В.-Дзв. От, малы бэйбус! Гарадзец Шарк. БЭЛДА аг., лаянк. Балда, несур'ёзны чалавек. Ну ты бэлда! Што ж ты творыш?! Янушова Докш. БЭЛЬКА¹ ж. Вяроўка для бялізны. Маці развесіла на бэльку памытую бялізну. Вялікая Пярэспа Сен. БЭЛЬКА² гл. БЕЛЬКА БЭЛЬНІК м., бат. Бэз. Пад самым ганкам рос бэльнік. Вялікая Пярэспа Сен. БЭНДЗЫ гл. БАНДЗЫ БЭНСЬ, БЭНСЮР м., БЭНСЯ н. 1. Пазашлюбнае дзіця; байструк. Вунь бэнсь пабег. Анэліна Тал. Усе кажуць, што ён бэнсь. Выдрэя Лёзн. Тому бэнсю я ужо казала, каб не лазіў у чужы сад. Іванск Чаш. Ля хаты бегала малое бэнся. Гарадок. Параўн. багданец, банкарт у 1 знач., бахур у 1 знач. 2. Падшыванец. Не ведаю, што і рабіць з гэтым бэнсем; нейкае гора на маю галаву! Проземля Чаш. 3. заал. Кураня, якое курыца выседзела без ведама гаспадыні, тайна. Курыца прывяла на двор бэнсюроў. Тупічына Шарк. Параўн. банкарт у 2 знач., бахур у 2 знач., бахурка. БЭРА-БЭРА-БЭРА выкл. Так склікаюць авечак. Я маладога баранчыка з соскі выкарміла, ён дрочны стаў, як пазаву яго: «Бэра-бэра-бэра!», – так і трэцца да міне. Кубелеўшчына Шарк. БЭРАТ гл. БАРЭТ БЭРВА н. Бервяно. Яна ляжала на ложку, нібы бэрва асінавае. Андронавічы Віц. Параўн. бярно. БЭРКА, БЭРЬКА, БЭРА м., заал. 1. Баран. У садзе пасецца навязаны бэрка. Забор'е Глыб. Бэрка ўпёрся, дамой не ідзець. У суседа бэрка ўчора як ашалеў, ніхто падысці ні мог. Макаравічы Докш., Паддуб'е Леп. У хляве адзін бэрка толькі застаўся. Коравічы Чаш. Наеўся мой бэрька і дадому сам прійшоў. Вымна Віц. У нас некалі было многа авечак: тры бэры і восім авец. Новы Пагост Міёр. Параўн. борнік, барук. 2. Бычок. У полі бэрка навязаны пасецца. Новы Пагост Міёр. У полі мукае бэрка, можа, піць хочыць? Апанаскавічы Уш. Параўн. бычанёнак, бычанок, быкса ў 1 знач. БЭСІНА ж., бат. Дрэва. Гуталку зрабілі на бэсіне. Кугоні Уш. БЭХАН м. Удар кулаком. Палучыў бэхана і ўспакоіўся, відаць, па-другому ні панімаіш. Стар Арш. БЯГНЯ гл. БЕГАНКА БЯЗЛАДВІШЧА н. Беспарадак, бязладзіца. А каля хаты такое бязладвішча. Еортнікі Глыб. Параўн. байран, бірубальнік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
119 👁