Старонка 105
◀ / 305 ▶
БЯЗУЛА аг., асудж. Абібок. Ніколі з твайго бязулы ўжо толку ня будзіць! Барсукі Дубр. БЯЗУРНІК м., БЯЗУРНІЦА ж., БЯЗУРНЫ прым. Пястун, балавень, непаседлівы чалавек, шкадлівае дзіця. У мяне пляменнік – ну такі бязурнік! Задроўе Арш. Ну ты і бязурнік, дзядзька, як малы! Сокарава Беш. Ён адзіны ў маці, таму і бязурнік. Рудня Гар. Гэты бязурнік зноў палез пад стол. Марозава Гар. Маліц твой вялікі бязурнік. Езярышча Гар. Які ж бязурнік гэты хлопец – усюды ўлезе! Радчонкі Гар. Сын у яе – бязурнік, намучыцца яна з ім. Залучча Гар. Ах ты, бязурніца. Канашы Гар. Такей бязурнный, што спасу ад яго німа. Канашы Гар. БЯЛАСНЕ безас.-прэдык. слова. Добра. Як вам бяласне тут! Казяны Брасл. БЯЛЁВЫ прым. Надта белы, выбелены, чысты. Купляліся бялёвыя ніткі. Гаравыя Пол. Дзе мая бялёвая рубашка? Ноўка Віц. Якая ў цябе скацерка бялёвая, наверна, "Аріеляй" мыеш. Камоскі Беш. БЯЛЁНАЕ гл. БЯЛЁНЫ БЯЛЁНКА гл. БЯЛЁНЫ БЯЛЁНЫ прым. Забелены малаком. Булёну бялёнага зварым вечарам. Урбаны Брасл. Можа, чаго бялёнага на вячэру зварым, а то мяса ўжо надаела. У нас бялёную фасоль лепі ядуць, чым пракіданую. Лукашова Паст. БЯЛЁНЫ наз., м., БЯЛЁНКА ж., БЯЛЁНАЕ, БЁЛІНАЕ, БЯЛОЕ н., толькі адз., кулін. Малочны суп. Сварю я сянне бялёны. Грабяніца Віц. Бялёны – смашны суп, мае дзеці любяць яго. Варашылы Сен. Маці зварыла на абед бялёнку. Езярышча Гар. Бывала,варыць маці бялёнае, а мы ўжо з лыжкамі сядзім, чакаем. Дразды Віц. Унукі дужа любяць бялёнае з рісам: я туды ім і сахарку з маслам пакладу – за вушы не адцягнуць. Загарадна Лёзн. Бялёнае елі і вутрам, і вечарам. Стасева Лёзн. Сёння бёлінага навару – каб елі! Лазоўка Сен. На абед прыгатавалі бялое. Міхалінава Лёзн. БЯЛЁХА ж. Гарэлка. Не чуў, ці прывезлі бялёху ў магазін? Плюсы Брасл. БЯЛІЦЬ незак. Прыпраўляць страву малаком. Я як бялю, дык бялю, не шкадуючы, бо майму нельга есці жырнага. Стуканы Глыб. БЯЛЛЁ н. Адзенне. У маёй бабулі шмат бялля, якое яна насіла яшчэ ў маладосці. Дразды Віц. БЯЛОЕ гл. БЯЛЁНЫ БЯЛОСЛІЎКА ж., бат. Сліва з белымі пладамі і плады з гэтага дрэва. Сёліта бяласліўка нічога, можна есці. Заслонаўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 305 ▶