Арш. У бялосліўкі лісты святлей, чым у сіняй слівы. Заслонаўка Арш. Бялосліўка смачнейшая за сінюю сліву. Крынкі Лёзн.
БЯЛТОК м. Бялок. У пірог бялток патрэбна разбіваць да пены. Цясты В.-Дзв. Бялток курчатам не крышы. Сардыкі В.-Дзв. Адзялі бялток ад жаўтка. Боркавічы В.-Дзв. Жаўток з яек дзіцяці даю, а бялток сама ем. Марачкова Рас.
БЯЛЬМОГ м. Вілы. Хутчэй хапай бяльмог і бяжы складаць сена. Турчына Міёр. Без бяльмога ў гаспадарцы не абысціся. Мікалаёва Міёр.
БЯЛЬЧЫЦЬ незак. Разбіраць. Авечку зарэзаў, а цяпер буду бяльчыць. Сяляўшчына Рас.
БЯЛУХА ж., мед. Віціліга; хвароба, якая праяўляецца белымі плямамі на скуры. Ня мый, я табе кажу, калі малы спіць: бялуха будзе! Спігальшчына Міёр.
БЯЛЭЙ прым. Белы. На полі бялэй камінь ляжыць. Ноўка Віц.
БЯЛЮГА гл. БЕЛЮГА
БЯЛЮК гл. БЯЛЯК
БЯЛЯК, БЯЛЮК, БЯЛЯШ м., бат. 1. Баравік. У беляка шапачка можа быць і светла-карычневай, і цёмна-карычневай. Плісы Беш. Дзед насабіраў цэлую карзіну белых грібоў – белякоў. Асташэва Лёзн. Дзед адных белякоў прынёс. Вялікія Смалянцы Чаш. Усяго адзін бялюк на ўвесь кош. Вялікая Пярэспа Сен. Учора прынеслі поўны кош адных белюкоў. Крынкі Лёзн. Высушаныя беляшы – найлепшая страва зімой. Выдрэя Лёзн. Параўн. бароўка, барвік. 2. Белы грузд. Белякоў набралі пасаліць. Баяноўшчына Пол. На выхадзе з леса нашлі кучу белякоў. Ваўчо Уш. Белякі хоць на выгляд абы-якія, але на смак дык ого-го! Боркавічы В.-Дзв., Баяноўшчына Пол. 3. Шампіньён. Белякі – такія грыбы, якія можна вырасціць дажэ ў доме. Полымя Сен. Белякоў у лесе – хоць касой касі. Рашкаўка Докш.
БЯЛЯК м. Туман. Раней бяляк быў такі ўжо густы, не тое што цяпер. Гацькаўшчына Арш.
БЯЛЯК м. Светлагаловы чалавек. У Насці хлопец – бяляк. Арханава Міёр.
БЯЛЯНКА гл. БЕЛІНА
БЯЛЯШ гл. БЯЛЯК
БЯРВЁНКА ж. Прыбудова пры хаце без печы. Рэшата там у бярвёнкі ляжыць. Заронава Віц. Параўн. будка ў 1 знач.
БЯРМЕННЕ, БЯРЭМНЯ н. Бярэма, ахапак. Схадзі, прынясі бярменне дроў. Шарагі Міёр. Прынесла да печы бярэмня дроў. Мельніца Шарк.
81 👁