БРЯДЗІННІК м., бат. Зараснік вярбы; галлё вярбы. Брядзінніку наламалі. У нядзелю перад Вялікаднём yci ходзім брядзіннік свяціць. Асташэва Лёзн. БУБАРЫ, БУБАРЫКІ гл. БАБУРА БУБНЕЦЬ незак. Быдь цяжарнай. Яно ўжо i відаць: троху бубнгць маладуха. Казлы, Маляўкі Міёр. Параўн. бушнёць. БУБНЁЎКА аг., асудж. Чалавек, які пастаянна незадаволена бурчыць, паціху абураецца. Бубнёўка ён: бубніць i бубніць. Баршчоўка Віц. БУБУРЬІ гл. БАБУРА БУБЫШАК м., бат. Бутон; кветка, што яшчэ не распусцілася. Бубышкі, здаецца, яшчэ спяцъ. Белая Ліпа Сен. БУВАЛЬНІЦА ж. Самаробная тканіна, у якой аснова льняная, а ўток баваўняны. Метраў дзесяцъ бувалъшцы выткалі. Кашталянаўшчына, Празарокі Глыб. БУГАРЧАТКА ж., мед. Сухоты; туберкулёз. Мама казала, што мой прадзед памёр ад бугарчаткі. Гацькаўшчына Арш. Параўн. беркулёз, біркулёз. БУПНЯ ж б а т. Вялікая, буйная бульба. Бугіню я ў мяшкі пассыпала i ў кладоўку зацягнула, а дробную свінням аставіла. Спігалынчына Міёр. БУГОР м. Бурт; сховішча для бульбы. Бугор трэба зрабіць заране. Шарагі Міёр. // перан. Любы начальнік. Брыгадзір сур'ёзны бугор. Пагосцішча Лёзн. БУГРАК м. Бугарок. Бугракі тырчаць na ўсяму полю. Пралетарыя Уш. БУГРГЦЬ незак. Біць. Бугріў ie i муцюкаў, што ні давядзі бог! Валынцы В.-Дзв. БУДА ж. Будан; памяшканне для дроў. Топор у будзе ляжыць. Дрысвяты Брасл. БУДАК м., бат. Асот; агульная назва калючай травы. На полі будак napoc - не магу выкараніць, хоць ты плач. Крынкі Лёзн, Заазер'е Глыб. Будак - вельмі колючая трава. Багданава Сен. За садам рос будак. Латыгаль Сен. Параўн. бадзюкі\ бадзяга1. БУДАН м. Посуд, у якім стаіць у памяшканні вада. Паглядзі, ці ёсцъ вада ў будане. Казімірова Пол. Параўн. бадзёжка, бодня i бадня ў 2 знач., бадзяга 2 у 2 знач., байдэрка, балёйка. БУДАР АГА ж. Раптоўныя турботы, лішні клопат. Ад гасцейухаце адна бударага. Mocap Глыб. БУДЗЁНІШНІ прым. Сённяшні. Там будзёнішняя газета прыйшла. Валынцы В.-Дзв
Дадатковыя словы
бўдане, бўдзе, заазере, сурёзны
3 👁