Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
Зноў брызкуль перадалі. Бешанковічы, Як ужо надакучыў гэты брызкуль ~ сіл не хапае. Жукі Чаш. БРЫЗЛЫ прым. Абрызглы; пра кіславатае малако, якое толькі што пачало скісаць. Чаго гэтае малако тутака стаіць цэлы дзет? Яно ўжо ж брызлаеl Слабодка Брасл. Малако ноч пастаяла i зорызла, цяпер будзем з бульбай есці брызлае малако. Мярэцкія Глыб. Сёння на вуліцы очэнъ горача, малако быстра стала брьізлае. Цілеўцы Міёр. На бліны нада браць брызлае малако. Казімірова Пол. Малако троху пастаяла ў цёплым i ўжо брызлае. Пялікі Шарк. БРЫКА ж. 1. Калёсы з высокімі бартамі для перавозкі сена. 3 брыкі зваліўся i руку паламаў. Бігосава В.-Дзв. Мы прывезлі дровы на брыке. Цясты В.-Дзв, Дзве брыкі сена прывёз учора. Надазер'е Глыб. Дзве брыкі паспелі прывезці да дажджу, а трэцюю дождж змачыў. Замхава Глыб. Ідзі брыку накінь на калёсы: паедзем за сенам, каб не задажджылася. Валкалата Докш. У гэту брыку шэсь капешак улазіць. Занькі Леп. Ты з брыкай тады пад'едзъ. Старое Лядна Леп. Сёння дзед цэлую брыку сена прывёз, то карове хопіць надоўга. Гомель Пол. Ужо хопіць, цэлую брыку сена ўтапталі. Воцькавічы Уш. Дзед, бяры брыку i гані ў Вятна. Кугоні Уш. Бацька з дзедам вялізную брыку нагрузілі Тупічына Шарк. Брыкі ўжо старыя, нада новыя купляцъ. Лукомль Чаш. 2. Тарантас. Мы з дзедам селі ў брыку i паехалі ў горад, навошта нам аўтобус? Тумілавічы Докш. БРЫКАЛА н. Частка конскай зоруі, якая чапляе плуг. Бацька ўчора на полі брыкала страціў. Коравічы Чаш. БРЫКУН м. Конь. Пайшоў за брыку ном, каб бульбу капаць. Кулінава Уш. БРЫЛЁЎН1К м. Ліст лопуха; лопух. Ціпляты пад брылёўнік пахаваюцца, як арла чуюць. Дзёрнавічы В.-Дзв. БРЫЛЬ м. Брыжы. Васіліна абшыла сваю спадніцу ружовым брылем. Наваполацк. Параўн. брынды. БРЫЛЬКА ж. Брошка. Сваю здаравенную брылъку начэпіць i радуіцца. Ваўчо Уш. БРЫЛЯ ж. 1. Брыль, капялюш. Якая ў цябе модная брьіляI Глінішча Арш. 2. перан. Губа. Што надуў сваі брьілі? Баева Дубр. БРЬШДА ж. Неакуратная, брудная жанчына. Вунь паглядзі, якая брында пайшла. Сором глядзець! Глазамічы Віц. БРЫНДЫ толькі мн. Брыжы; аборкі на вопратцы. Мой касцюм увесь у брындах. Якаўлевічы Арш. А кофту начапіла уся ў брындах. Бялынавічы Віц. Параўн. брылъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збруі, збрызла, надазере, падедзъ
1 👁
 ◀  / 305  ▶