Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2012). Частка 1

 ◀  / 305  ▶ 
БУДЗПС м., заал. Певень. Мой будзік на правую ногу храмацъ стаў, мусіць, нехта яму ногу падбіў. Бачэйкава Беш. БУДЗЬМА часц. Хай. Будзьма стаіць, яна мне не мяшае. Мікіціха Шум. БУДЗЯНКА ж. Брудная вада. Зараз возера наша - адна будзянка, а раней чысцюткае было. Падворыца Сен. б Уд к а ж. 1. Прыбудова (пакой) без печы, дзе жывуць толькі летам. Летам у хаце ён не спаў, a начаваў заўсёды ў будцы. Заессе Чаш. Брат пайшоў спаць у будку. Лескавічы Шум. Параўн. бярвёнка. 2. Верхняя чаетка калодзежа. Будкай мы завём верхнюю часцъ калодзежа. Доўжа Віц. БУЁН прым. Буйны. Буён вецер дуіць, мусіць, дождж будзіць. Велеўшчына Леп. БУЗА толькі адз. ł. Іл у вадаёме (рацэ, возеры); гразь. Залезет у бузу, выкачается ў гразі - i ідзеш дамоў мокры. Дзегцяры Брасл. Кругом адна буза. Двухполле Гар. Ваду ўсю вычарпалі чысцінькую, адна буза засталася. Стуканы Глыб. Ідзі асцярожна i не лезь у бузу. Заазер'е Уш. У бузё ліноў многа. Плаўнік Чаш. Пасля дажджу не маглі ў школу ісці — такая буза была. Таўкіні Шарк. 2. перан. Шум, спрэчка, скандал, беспарадак. / тут пачалася такая буза! Нурава В.-Дзв. Не паднімай бузы, супакойся! Сакалянка Тал. Параўн. буч. БУЗЛШЦЬ незак. Муціць ваду. Малыя плёскаюцца i бузянюцъ ваду, пасля ix ужо не пасціраеш. Цясты В.-Дзв. Дзеці на рэчцы пачалі бузяніць ваду. Новае Сяло Сен. У дзяцінстве нас на раку купацца не пускалі, дык мы ваду бузянілі ў сажалцы. Абухава В.-Дзв. БУЙТАВАНШК м. Пра таго, хто да знясілення працуе. Ідуць буйтаваннікі з лесу, натаміліся, ледзь ногі цягнуц. Дварэц Чаш. БУИШЧЬПС м. Буйны, неўраўнаважаны чалавек, забіяка. Ён буйшчыкам нарадзіўся, буйшчыкам i памрэ. Бачэйкава Беш. БУК м. Bip; глыбокае месца на рацэ. У нас у буку малец у прошлым гаду ўтапіўся. Баева Дубр. Параўн. бохат. БУКАЎШК м., бат. Васілёк лугавы. Расцвіў букаўнік на лузе, пчолкі i шмялі лётаюць. Цясты В.-Дзв. Ты букаўнік збірала на лякарства ці проста для красы? Боркавічы В.-Дзв. Параўн. бычыннік. БУКЕТНІК м. Збан для кветак; ваза. Назбірала ў полі кветак i паставілаў букётнік. Езярышча Гар. БУКЛАГА гл. БАКЛАЖКА БУКЛЕТКА ж. Грэбень; круглая расчоска. Восъ на буклётку, расчашыся. Бешанковічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ббхат, бузў, бўдзьма, бўдзік, бўдкай, бўдку, бўдцы, бўйшчыкам, бўкаўнік, заазере
11 👁
 ◀  / 305  ▶