БРОД м. Бутэрброд. На сталах было ўсё, дажа броды. Варапаева Паст.
БРОДЗЕНЬ, БРАДЗЕНЬ м. 1. Браднік. Хлопцы на рыбу ўзялі бродзень. Бароўка В.-Дзв. Ці пойдзеш сёння з броднем? Клетаў Двор Міёр. Мальцы ўзялі бродзень, пайшлі лавіць рыбу. Труды Пол. Мы ўчора бродзень кінулі – мяшок рыбы злавілі. Смалоўка Сен. У нас усе ловюць рыбу бродднем. Мельніца Шарк. Цябе на возеры з браднём рыбнадзор схопіць, штраф заплаціш. Язвіна Шум. 2. Сетка для сена. Наскубі бродзень сена, каню трэба ўзяць у дарогу. Труды Пол.
БРОТА ж. Аброць. Дзяржы коніка за броту. Судзілавічы Уш.
БРУЗЭЛІВЫ прым. Цёмна-сіні колерам. Юбка брузэлівага цвету ў мяне ёсь і хустка такая ж. Баева Дубр.
БРУКАВКА ж. Цацка, бразготка. Тут чалавек гіне, а ёй усё брукаўкі. Баравуха Пол.
БРУКАЦЬ незак. Курлыкаць. А журавы ўсё брукаюць. Коўзаны Паст.
БРУКОЎНІК м. Брукаваная дарога, шаша. Па брукоўніку тарахцяць калёсы. Астроўшчына Пол.
БРУНЗЕТ, БРУЖЛЕТ м., БРУСЛЕТКА ж. Бранзалет; упрыгожанне ў выглядзе кольца, якое носяць на руцэ вышэй кісці. Дзяўчыты насілі брунзеты. Шацяні Сен. Во які ў цябе бружлёт, прыгожы, чаго зараз толькі не павыдумляюць! Камары Віц. Хлопец падараваў маёй дарагую бруслётку. Клясціцы Рас. Янтарная бруслётка была ў маці. Расходна Сен.
БРУСАК м. Брусок; невялікае бервяно, ачасанае з чатырох бакоў. Многа на дварэ брусакоў валяецца. Гарбацэвічы Арш.
БРУСЛЕТКА гл. БРУНЗЕТ
БРУСОК м. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. У граблях ёсць брусок, куды ўбіваюць зубы. Станіславова Дубр.
БРУСЬ м. Брусок; шліфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка. Вазьмі брусь і накліпай касу, яна ўжо тупая, ня косіць саўсім. Пранікі Уш.
БРУХ м. Жывот, страўнік. У мяне брух баліць. Псуя Глыб. Параўн. бумбэлак, бэбах.
БРУХАТАЯ прым. Цяжарная. У Зосі вяселле было, а я тады ўжо брухатая хадзіла. Ветахмо Докш.
БРУХЦЕЦЬ незак. Бурчаць. Што ты ўсё брухціш, як сабака якая?! Бігосава В.-Дзв.
БРУЧКА ж., бат. Назва грыба. Бручкі – гэта грыбы такія. Доўжа Віц.
88 👁