Старонка 92
◀ / 305 ▶
дзень. Рудня Гар. Апяць начамі сталі бріхацца, як сабакі. Яроненкі Гар. БРАЦЕЛЬНІК, БРАЦЕНІК, БРАЦЕННІК м. 1. Дваюрадны (стрыечны) брат. Сёння пайду да брацельніка. Пальмінка Гар. Што ж ты нарабіў, гэта ж мой брацельнік! Капланы Сен. Брацельнік мой старэйшы за мяне на тры гады. Нярэйша Сен. У яго быў браценік у войску. Арэхаўск Арш. Мой браценік пасля арміі пайшоў у ахрану работаць. Навумаўка Беш. Вось мой браценік з'ехаў за мяжу, і ўжо колькі гадоў я яго ня відзеў. Гарэлькі Дубр. Браценік мой прыязджаў на выхадныя. Гваздова Пол. 2. Родны брат. Мой брацённік жывець очэнь даляко. Мішуткі Віц. Брацённік мой сёлета ад'язджае ад нас. Радчонкі Гар. Сёння да мяне заехаў брацённік. Фарынава Пол. БРАЦЕТКІ толькі мн., бат. Браткі, фіялкі. Пасадзі каля ганку брацеткі. Хораша будзе, калі брацеткі ў гародчыку цвісці будуць. Камаі Паст. Я высадзіла на клумбу брацеткі. Янкішкі Паст. БРАЦІТКА, БРАЦІЛКА м. Брацік, браточак; памянш. да БРАТ. Брацітка мой заўсёды мне дапамагаў, ды і зараз прыедзе – пачынае што-небудзь рабіць. Калышкі Лёзн. Стала іна тады брацітку будзіць, што госці прыехалі гаварыць. Домжарыцы Леп. У маці нас двое: я і мой брацілка. Шалыгі Віц. БРАЦІХА гл. БРАТАВАЯ БРАЦЬ незак. Капаць, выбіраць (бульбу). Пара ўжо бульбу браць. Быцава Беш. Непрыкметна падышоў час браць бульбу. Вяцера Докш. БРАЦЮК м. Шафер. Вясёлы брацюк у маладых, кампанейскі. Баравуха Пол. БРАЧНЫЯ толькі мн. Маладыя ў час вяселля. Кажны жадаў брачным кахання і шчасця. Заазер'е Пол. БРАШЫЛА аг., абразл. Сварлівы чалавек. Да гэтай брашылы не падыходзь, бо накрычыць, абругаіць і пойдзіць сабе давольная. Іванск Чаш. БРІКСЫ толькі мн. Гулянка. Уся дзярэўня сённі на бріксах. Грышына Рас. БРІТКІ прым. Востры, як брытва. Бріткій нож, аж чуць ні парезалась. Бігосава В.-Дзв. БРОВІНА, БРЫВІНА ж. Брыво. Дзе ты бровіну рассадзіў? Астроўшчына Пол. Брывіна тая чуць відацца. Воўкаўшчына Міёр. БРОВІНА ж. Бервяно. Хату будавалі, дык паміж бровінамі мох запіхвалі. Іванск Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 305 ▶