БРАЖАЛКА ж. Злёгку падкіслае малако. Сын мой вельмі бражалку любіць. Заазер'е Пол.
БРАЖКА ж., неадабр. Благая кампанія. Мой сын, скончыўшы школу, папаў у бражку. Цясты В.-Дзв.
БРАЗГАВОЛІЦЬ незак. Гаварыць абы-што, балбатаць. Бразгаволіш ты пустое. Урбаны Брасл. Параўн. боўтаць.
БРАЗДЫ толькі мн. Цёртая сырая бульба. Для драных бліноў маці нацёрла бразды. Муляры Паст.
БРАЙМУТ м., асудж. Прайдоха, прайдзісвет. Ён такі браймут – з вады вылезе і не замочыцца. Тумілавічы Докш.
БРАМА ж., абрад. У вясельным абрадзе перашкода на шляху маладых з пачастункам дзеля таго, каб маладыя заплацілі грошы. Ужо которую суботу на нашай вуліцы рыхтуюць брамы. Мілашкі Брасл. Мы любілі брамы ставіць на свадзьбах. Таўкіні Шарк.
БРАМА ж. Звязка табачнага лісця. Сёлета вялікую браму табаку сабраў. Опса Брасл.
БРАНЗАВАЦЬ незак. Выказваць абурэнне каму-н., лаяць за дрэнны ўчынак. Бацька бранзаваў яго, аднак што з распусніка возьмеш? Якім быў – такім застаўся. Празарокі Глыб.
БРАНЗУЛІ мн. Завушніцы. Начапіла бранзулі і хутчэй на танцы паляцела. Тупічына Шарк.
БРАСЛАЎЕ н. г. Браслаў. А Ганка ўчора ў Браслаўе паехала. Ахрэмаўцы Брасл.
БРАТАВАЯ, БРАТОЎКА, БРАЦІХА ж. Браціха (братавая); жонка брата. З братавой мы вельмі дружылі. Жарцы Леп. Учора ў госці прыехала братоўка. Лучайка Глыб. Братоўка ў мяне спрытная. Домжарыцы Леп. У мяне такая добрая братоўка, як родная сястра! Міёры. Яна мне братоўкай прыходзіцца. Малая Вядрэнь Чаш. Пайшоў праз поле, каб зайсці да сваёй браціхі. Сасновая Докш. Пашоў к маёй браціхе. Камень Леп.
БРАТВАН м. Бляха для сушкі яблыкаў у печы. Я яблыкі сушу на братване ў печы. Зямцы Шум. Параўн. бляшка.
БРАТКА ж., бат. Трава. На аблозе сохнець братка, якую мы з дзедам учора скасілі. Хай сохнець, пагода стаіць добрая. Слабодка Гар.
БРАТОЎКА гл. БРАТАВАЯ
БРАХАЦЦА, БРЕХАЦЦА, БРІХАЦЦА незак. Сварыцца, лаяцца. Нашы суседкі брэшуцца ўжо тры дні. Зоськава Арш. Во людзі пайшлі: брэшуцца штодзень, калі не пабрэшуцца, то і дзень добра не пройдзе. Косарава Глыб. Хопіць брахацца, дарослыя ж людзі ўжо! Савенічы Сен. Падумала, што зноў суседзі брэшуцца. Гаршчэўшчына Тал. Сусед з суседкаю брешуцца амаль кожны
78 👁