БОНК гл. БАНКАЧ
БОНЦЬ-ЯК прысл. Абы-як. Памыла падлогу бонць-як і ўжо пабегла некуды на сяло. Савуткі Шарк.
БОРАК м. Невялікі луг. На борку мы з братам пасвілі цялят. Луцік Чаш.
БОРНІК м., заал. Баран. Борнікаў пасём на лузе за хатай. Беразіно Докш. Параўн. барук, бэрка.
БОРУЦЬ ж. Борць. Глянь, колькі ў боруці пчол! Цяцеркі Віц.
БОСАЧКІ мн. Босыя ногі. Абуй, дачушка, свае босачкі. Дрысвяты Брасл.
БОТВАННЕ гл. БАТОЎНІК
БОЎДЗІЛА аг., груб. Высокі, хударлявы і нязграбны чалавек. Мужык ейный такій ужо нялоўкій, якраз боўдзіла. Надазер'е Глыб.
БОЎДУР м., абразл. Дурань. Мабыць, яна баіцца яго, бо боўдур ён, дуркаваты. Паліцы Беш. Ці можна з боўдурам такім зрабіць што добрае? Коравічы Чаш. Параўн. баўдзіла, болтка і боўтка ў 3 знач., брадун.
БОЎТ гл. БАЎТУН
БОЎТАННЕ, БОЎТАНЬ гл. БАЛТУХА
БОЎТАЦЬ незак., груб. Гаварыць абы-што. Што ты боўтаеш абы-што, як боўдзіла якое? Будзілава Чаш. Параўн. бразгаволіць.
БОЎТАЦЬ незак. Махаць. Боўтаў рукой, як прапелерам. Ляхаўка Дубр.
БОЎТКА гл. БОЛТКА
БОХАНКА гл. БУХАН
БОХАТ м. Вір; шырокае і глыбокае месца на рацэ. Малым дзецям забаранялася купацца ў бохаце. Тумінічы Арш. Параўн. бук.
БОЦЯ, БОЦЯН гл. БАЦЬЯН
БОЧАНКА ж. Бочка для збожжа. У нас у хляву стаяла некалька бочанак з зярном. Панізоўе Арш. Параўн. бодня і бадня ў 1 знач.
БРАВАРАК м. Памяшканне для дроў. Цідоўга ты свой браварак будаваў? Дрысвяты Брасл.
БРАВАРОК м. Прылазнік; памяшканне перад уваходам у лазню. У браварку жанчыны заўсёды мылі адзежу. Абаляны Брасл.
БРАДУН м., груб. Боўдзіла, недарэка, неразумны чалавек. Гэты недарасль такі брадун, што слоў няма, як не схлусіць – дык жывога няма. Колпіна Сен. Параўн. баўдзіла, боўдур, болтка і боўтка ў 3 знач.
81 👁