Старонка 94
◀ / 305 ▶
БРУЧЫШКІ толькі мн. Штаны. Бручышкі я насіў амаль усё жыццё караткаватыя, бо не было з чаго купіць новыя. Старое Сяло Віц. БРУШНІЦА ж., часцей БРУШНІЦЫ мн., бат. 1. Брусніцы. Сёлета год багаты на брушніцу. Беліца Сен. У лесе з'явіліся брушніцы, трэба хутчэй пайсці назбіраць. Урбаны Брасл. У нядзелю паехалі ў брушніцы. Гарані Гар. Брушніц сёлета збірай не хачу. Двухполле, Хацейка Гар. Надта любілі мы хадзіць у брушніцы і па грыбы. Ліпаўкі Докш. Брушніц у лясу летась было нямнога. Крыпулі Докш. А брушніцы былі такія смашныя – пальчыкі абліжаш. Суша Леп. Пойдзем на балота ў брушніцы. Мілашова, Дрыгучы Міёр. Гэтым летам было мала брушніц. Ігнацішкі Паст., Ёды Шарк. Параўн. буякі ў 2 знач. 2. Бруснічнік; ягаднік, на якім растуць брусніцы. Тут усякія травы ёсць: і брушніцы, і чарніцы, і маці-мачаха... Латышы Глыб. Брушніцы збіраюць і п'юць, у каго почкі хворыя. Баяноўшчына Пол. Параўн. брушнічнік. БРУШНІЧНІК м. Бруснічнік. У лесе шмат брушнічніку, а ягад на ім няма. Касачы Віц. У гэтым гаду на брушнічніку дужа многа ягад. Какоўчына Сен. З брушнічніку палезны чай. Слабада Шум. Параўн. брушніцы ў 2 знач. БРУШНІЧНЫ прым. Бруснічны. Цвет брушнічны збіралі й прадавалі. Шпунты Шарк. БРУШНОЕ н. Кавалак поля, адведзены для гародніны. На гародзе пакінулі брушное морквы. Слабада Шум. БРЫГАЦЦА незак. Пырскацца. Малыя брыгаюцца й рагочуць. Век з вады б ні вылазілі! Зароўе Леп. БРЫД м. Чад. Які брыд у хаце – памерці можна! Селішча Уш. БРЫДАСЦЬ ж., БРЫДЛЯ аг., зневаж. Брыдота; пра п'янага, непрыемнага чалавека. Ой, якая брыдасць – глядзець няможна! Малы Поўсвіж Леп. Зноў чуць паўзе, брыдля. Каты Шарк. БРЫЖ м. Спінка ў ложку. На брыжы навешана шмат адзежы. Янкі Докш. БРЫЗГОТА ж. Надвор'е з мокрым снегам. Брызгота – гэта... Як вам сказаць? І снег мокры ідзе, і вільгаці шмат. Антонаўцы Брасл. БРЫЗКОТЛІВЫ прым. Мокры, з кропелькамі вады. Прыйшла ўся брызкотлівая ад дажджу. Барсукі В.-Дзв. І адкуда толька прышоў? Увесь брызкотлівы, гразны. Гарадзец Шарк. БРЫЗКУЛЬ м. Халодны, пранізлівы, рэдкі зацяжны дождж, які ідзе з перапынкамі. Ці чуў ты, якое заўтра надвор'е будзе? –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶