Камень Леп. Ён быў на беркулёз хворы. Высачаны Лёзн. Сідар даўно ўжо хворы, беркулёз у яго. Алексінічы Сен. Раней амаль усе хворыя на беркулёз былі. Кулінава Уш. Біркулёзам балеў, а глянька ты, вылічыўся. Перавознікі Паст. Параўн. бугарчатка.
БЕСПЕРАРЫЎНА прысл. Бесперапынна, бесперастанку. Ужо нідзелю бесперарыўна ідзець дождж, сена неяк сушыць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
БЕССЕБЕ прысл. Пра хату ці двор, калі яны застаюцца незачыненымі. Не астаўляй хату бессебе. Літусава Сен.
БЕСЯНКІ толькі мн. Злосць. Чаго цябе бесянкі хапаюць? Машканы Сен.
БЕЦКАВАЦЦА незак. Гараваць, адчуваць нястачу. Сена мала накасілі, усю зіму бецкаемся з сенам. Труды Пол. Сёлета бецкаваліся з сенам вясной. Пусташы Пол.
БЕЧ незак. Бегчы. У мяне няма столькі сілы за табой беч. Зуі Лёзн.
БЕЧЫЦЦА незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў авечкі. Наша авечка бечыцца, хоча да барана. Казлы Міёр.
БЁРНА толькі мн. Кросны. Ад бабулі засталіся нам гэтыя бёрна. Гута Паст.
БЁРНА, БЁРНЫ гл. БЯРНО
БІРКУЛЁЗ гл. БЕРКУЛЁЗ
БЗДУН м., часцей БЗДУНЫ мн., бат. Грыб порхаўка, які выдзяляе пыл пасля высыхання. На сенажаці бздуноў багата нарасло. Янкішкі Паст.
БЗЫКАЦЬ незак. Звінець, гусці. Вечарам у лесе камары бзыкаюць – спасу няма. Барсукі Докш. Як пачалі ў лесе камары бзыкаць, дык нават тут у вушшу гэтае бзыканне. Бугаі Сен. // перан. Пераймаць гукі камароў. Што ты бзыкаеш, як камар? Смалоўка Гар.
БЗЫКНУЦЬ зак. Стукнуць. Зрабіць гэты яшчык няцяжка: бзыкнуць раз – другі і гатова. Галубава В.-Дзв.
БЗЫКНУЦЬ зак. Хутка згарэць. Салома бзыкнула, быццам і не было. Бугаі Сен.
БІБІКІ толькі мн. Граблі. Бабы ўсе на поле пайшлі з бібікамі. Турчына Міёр. Бацька рабіў бібікі і сабе, і людзям. Мікалаева Міёр.
БІЗА аг. Бедны чалавек, галяк. Гэтаму бізі не было чым прыкрыць голы зад. Андронавічы Віц.
БІЗУН м., бат. Сітнік; травяністая расліна сямейства асаковых, якая расце пераважна на сырых, балоцістых месцах. Па рэках шмат дзе бізун сустрэнеш. Крынкі Лёзн., Міёры.
82 👁