БЕРАЗНЯК м., часцей мн. БЕРАЗНЯКІ бат. Падбярозавік. Вот летась у нашым лясу было многа беразнякоў, па цэлым кашы прыносілі. Нярэйша Сен., Неўгадава Чаш. Параўн. бабачка, балотнік, балатніца, бярушнік.
БЕРАЗУХА гл. БЕРАЗАК
БЕРАСЦЕНЬ, БЕРАШЦЕНЬ м. Збанок, аплецены бяростай; любы збан. Берасцень у хазяйстве мне спатрэбіцца яшчэ. Азёркі Гар. Калі збанок нямножка паб'ецца, мы яго бяростай абкруцім і тады завём берасцень; такі берасцень яшчэ нам служыць доўга. Труды Пол. Высып ягады ў берасцень. Бугаі Сен. Баба збірала трускаўкі ў малы берашчень. Лынтупы Паст. Ну і кот благі: палову берашценя смятаны з'еў! Ажуройсці Паст.
БЕРАСЦЯНКА ж. Берасцяная труба. Дзед вечарам любіць іграць на берасцянцы. Жукава Гар.
БЕРАШЦЕНЬ гл. БЕРАСЦЕНЬ
БЕРВЯНУШКА н. Памянш. да БЕРВЯНО. Нада ж на двары бервянушка перакласці. Мікіціха Шум.
БЕРДА ж. Посцілка. Ложак быў засланы прыгожай бердай. Друцк Тал.
БЕРКА, БЕРЬКА ж. 1. бат. Бяроза. Гэтую берку пасадзіў твой дзядзька, што памёр. Бароўка В.-Дзв. На кладзішчы адны беркі растуць. Каханавічы, Цясты В.-Дзв. Берка старая, спіліць трэба. Верхнядзвінск. Не ламай берку! Боркавічы В.-Дзв. 2. Бярозавы або кляновы сок. А якая смачная кляновая берка ўвосені! Дразды Беш. Сёння за беркай хадзіў, прынёс літраў са дваццаць. Жыгалава Віц. Якая смачная першая берка! Пустынкі, Нярэйша Сен. Нада схадзіць берку прапусціць, зімля ўжо растаяла. Рускі Шум. Берька – сок, які выдзяляецца вясной з бярозы. Слабада Віц. Вясной літраў сто берькі назбіраем. Храпакі, Котава Віц. У летнюю спякоту берька добра ўталяе смагу. Кузьмянцы Віц. Ранняй вясной ідзеш у бярэзнік берьку падкручваць. Гарані Гар. Папей нашай берькі. Лялеўшчына Гар. Берька добра пірабівала смагу. Мяжа, Яроненкі Гар. Каб атрымалася берька, трэба ў заквашаны сок дабавіць лісце і галінкі парэчак. Азёркі Гар. Кожнай вясной мы збіралі берьку. Прудок Гар. На пасту мы заўсягды бралі слоік берькі. Крыпулі Докш. Корні ўжо ад марозу адтаялі, нада берьку пракруціць. Якубаўшчына Лёзн. Надышла пара збіраць берьку. Асташэва, Выдрэя Лёзн. Вясной падсякаюць бярозы, каб палучыць берьку. Ског Сен. Параўн. белька, бэлька, беразавік, беразняк.
БЕРКУЛЁЗ, БІРКУЛЁЗ м. Туберкулёз, сухоты. У свякроўкі беркулёз быў, праз што і памерла. Новы Двор В.-Дзв. Тады часта хварэлі на беркулёз. Ваўкалата Докш. На беркулёз хворы.
76 👁