спелая, то такая сочная, аж свеціцца. Прыпернае Глыб. Не было сёлета белі. Балаі Міёр. Прынясі нам белі. Завыдрына Уш. Бель як паспее – аж у руках рассыпаецца. Павулле Уш. Ноччу быў вялікі вецер і абтрос чуць не ўсе яблыкі, а бель дык і зусім голая стала. Більдзюгі Шарк. Параўн. беліна, беліўка, бялянка.
БЕЛЬКА, БЭЛЬКА ж. Бярозавы сок. За ноч нацякло два літры белькі. Стаі Гар. Наш стары дужа любіць бельку. Радзюкі Шарк. Дзед кожную вясну ставіў бутыль бэлькі. Гарадок. Параўн. беразавік, беразняк, бёрка, бёрька.
БЕЛЮГА, БЯЛЮГА ж. Падзол. Ні ары глыбока, аж белюгі дастаніш. Лоўжа Шум. Бялюга – белая пустая зімля. Ясева Міёр.
БЕЛЯХЦЕЦЬ незак. Бялець. Як ты запылілася, у цябе адны зубы беляхцяць. Труды Пол.
БЕННА гл. БЕДНА
БЕННЫЙ прым. Бедны. Бацька мой быў вельмі бенный. Высачаны Лёзн.
БЕРАГОЎКА, БЕРАГАВУШКА ж., заал. Берагавая ластаўка. Каля рэчкі водзяцца берагоўкі. Лёзна. Ёсць ластачкі, якія селяцца пад крышамі, а берагавушкі дзелаюць норкі на берагах рэк. Воўкавічы Тал.
БЕРАГУША ж., міф. Русалка. Казалі, што ў нас на Купала малыя берагушу бачылі, як з вады выхадзіла і валасы часала. Роўнае Шум.
БЕРАЖНІК м. Прыстасаванне для лоўлі ракаў. Беражніком ракаў і ловім. Янкавічы Рас.
БЕРАЖНІЦА, БІРАЖНІЦА ж., БІРАЖНІЦЫ мн. Тонкія льдзінкі каля берага ракі ці возера. Ну вот, на возеры ўжо і беражніца паявілася. Снегі Міёр. Біражніца ішчэ была замёрзшы тады... А біражніцы ўжо пайшлі. Ясева Міёр.
БЕРАЖЫНА ж. 1. Узлесак. У беражыне знайшоў штук дзесяць грыбоў. Шэпелева Глыб. Параўн. балонне. 2. Бераг ракі ці возера. Нада скасіць гэну беражыну. Ясева Міёр. Параўн. бічаўнік.
БЕРАЗАВІК м. Бярозавы. або кляновы сок. Вясной, калі ўсё прабуджаецца, людзі збіраюць беразавік. Полымя Сен. Параўн. белька, бэлька, беразняк, бёрка і бёрька ў 2 знач.
БЕРАЗАК м., БЕРАЗІНА, БЕРАЗУХА ж. Бярэзнік. Хутка ўвайшлі ў светлы беразак. Паўдзеткі Віц. У беразіне каровы ходзяць, там добра трава парасла. Сапраны Віц. Беразуха поўная грыбоў. Чаўнышкі Беш.
БЕРАЗНЯК м. Бярозавы сок. Таты не было ў хаце, звычайна ў гэты час ён хадзіў зліваць беразняк. Сваташыцы Дубр. Параўн. белька, бэлька, беразавік, бёрка і бёрька ў 2 знач.
89 👁