БЕЗЛЮДЗЬ м., асудж. Нелюдзь, нягоднік; чалавек, які паводзіць сябе не па-людску. Ён безлюдзь, і яна такая самая, якраз пара падабралася. Забалацце Арш.
БЕЗУЛАДНЫ прым. Нерухомы, паралізаваны. Ляжыць, як безуладны. Бугаі Сен. Адседзела нагу, і яна стала як безуладная. Кулі Гар.
БЕКАС м., заал. Бакас. На нашых балотах бекас водзіцца. Свіркі Докш.
БЕКІ мн. Вочы. Ну, чаго глядзіш? Бекі свае пратры! Быцава Беш.
БЕЛАГЛАЗКА ж., заал. Рыба, падобная да ляшча. Кошка злавіла белаглазку. Вялікі Поўсвіж Леп.
БЕЛАГОРЛЫЙ прым. З белай шыяй. Нечый белагорлый кот ходзіць, ціплят цікуець. Пожанкі Сен.
БЕЛАНАЛІЎНЫ прым. Які мае адносіны да яблык-папяровак, гатунку белы наліў. Яблыкі там у іх беланаліўныя. Арэхаўск Арш.
о БЕЛАЯ СМЕРЦЬ н., бат. Грыб бледная паганка. Не бяры, сынок, гэтыя грыбы – гэта белая смерць. Гарадок.
БЕЛІВА н., толькі адз. Прыправа з малака. Ці ёсць якое беліва ў макарон? Астроўшчына Пол.
БЕЛІВАРКА ж. Вялікі бачок для прыгатавання варэння. Зручна ў беліварцы варыць: усе ягады засыпаў адразу – і гатова. Папоўка Сен.
БЕЛІЗНА ж., заал. Рыба шэрах. Злавіць белізну – ета экзамен на майстэрства рыбалова. Гаспадыні з радасцю прымуць белізну: смачная і не вельмі кастлявая. Каўшэлева Шарк.
БЕЛІНА, БЕЛІЎКА, БЯЛЯНКА ж., бат. Гатунак яблыкаў – белы наліў. Беліна стаіць усыпаная наліўнымі яблыкамі. Павулле Уш. За ноч беліўкі многа навалілася. Мікалаёва Міёр. У гэтым годзе дужа многа бялянак было, аж кароў імі кармілі. Папшычы Глыб. Назбірала я сёлета толькі адзін кошык бялянак. Ліпаўкі Докш. Параўн. бель.
БЕЛІНАЕ гл. БЯЛЁНЫ
БЕЛЫ прым. Светлавалосы, белабрысы. Хлопчык нарадзіўся зусім белы. Ветрына Пол.
БЕЛЬ ж., зб. Белае адзенне. Святочны дзень, вось яна і ў бель прыбралась. Бугаі Сен.
БЕЛЬ ж., бат. Гатунак яблыкаў – белы наліў. Бель не бяры: яна хутка гніе. Бачэйкава Беш. У садзе белі набрала, унукам есці. Кошчава Беш. Як жа бель у нас урадзіла! Прыхадзіці, насыплю. Надазер'е Глыб. Я болі за ўсё люблю бель: калі яна
77 👁