дзераве. Кузняцова Віц. За канбайнамі ходзіць шмат буцяноў. Драбаўшчына Глыб. Буцян наеўся жаб, дык чуць падняўся. Горкі Леп. На балоце я ўбачыў буцяна. Малыя Смалянцы Чаш. Сёлета буцяны неяк рана прыляцелі, строюць гняздо зноў на тым месце. Дрыгучы Міёр. Буцяны прыемна клякаталі на ёлцы. Парадні Міёр. Над нашай хатай кружаць буцяны. Дворышча Рас. Буцьян кожнае лета да нас прылятае. Двухполле Гар. Каля нашага дома на высокім дубе буцьяны зрабілі вялізнае гняздо. Марчанкі Гар. Параўн. буслак.
БАЦЮГІ толькі мн. Лейцы. Я цягну за бацюгі, а гнядая ўпіраецца і ні з места. Белая Ліпа Сен.
БАЦЮТА аг. Той, хто падобны(ая) на бацьку. Увесь бацюта, як выліты. Новыя Валосавічы, Замошша Леп. Малец якраз бацюта, не скажаш, што не ягоны сын. Драгуны Міёр. Сынок твой выліты бацюта. Дрыгучы Міёр.
БАЦЯНЁНАК, БУЦЯНЁНАК м., заал. Бусляня. Бацянёнка скінуць з гнязда – а ён яшчэ кратаецца. Едлавічы Брасл. Яны гадавалі бацянёнка. Мікалаенкі Гар. Буцянёнак зваліўся з гнязда, а мы хочам яго назад пакласці ў гняздо. Барсукі Дубр.
БАЦЯНОК м., бат. Бусельнік; назва расліны. Посцілку бацянкоў назбірала. Шклянцы Докш.
БАШМАТ м. Чалавек, які любіць шмат гаварыць. Гэты башмат адурыў мне ўсю галаву! Кутняны Пол. Параўн. балмат, болмат.
БАЯРКА ж. 1. абрад. Дружка. Баярка на вяселлі была самая вясёлая, баявая. Заазер'е Пол. 2. Сяброўка. На вяселле самых лепшых баярак запрашаюць. Матырына Уш.
БЕБА аг. Неразумны чалавек. Што ты як беба? Не разумееш нічога! Коравічы Чаш.
БЕГАМ, БЕГІМ, БЕГМА, БЕЖАЧКОМ прысл. Бягом, подбегам, хутка. А ты ўсё бегам ды бегам. Куды ты бегім ляцела перад паўднём? Ясева Міёр. Жыццё праляцела бегма, як птушка. Галубава В.-Дзв. Яны ўцякалі бежачком. Малы Поўсвіж Леп.
БЕГАНКА, БЯГНЯ ж. Беганіна. І пачалася беганка з хаты ў хату. Паліцы Беш., Коравічы Чаш. Столька бягні нарабілі, а толку з яе ніякага. Барсукі Дубр.
БЕГМА гл. БЕГАМ
БЕДАЛАЧ м. Бядняк. У такога бедалачы няма чаго і прасіць. Галубава В.-Дзв.
БЕДНА, БЕННА безас.-прэдык. слова. Крыўдна, горка, балюча. Прама мне бедна, амаль не пабілі. Слабада Уш. Бенна было слухаць гэтыя размовы. Вярхоўе Беш.
БЕЖАЧКОМ гл. БЕГАМ
78 👁