БАХІЛЫ, БАЦЫЛЫ мн. Цяжкі абутак не па размеры нагі, навырост. А што вы думаеце: і ў бахілах нават на вечарыны хадзілі, а ўжо калі дзеўка ў калодках прыйдзе – усе хлопцы яе. Задуброўе Віц. Твае бахілы мне прайсці мяшаюць. Гарадок. Здымі гэтыя бацылы з ног ды надзень лёгкія тапачкі. Іванск Чаш.
БАХЛЫ мн. Бахілы, самаробныя галёшы. Я на валенкі бахлы надзеў, ціпер ня змокнуць. Рускі Шум.
БАХУР м. Пазашлюбнае дзіця, байструк. Юрась бахур, але і без бацькі такім талковым хлопцам вырас. Ветахмо Докш. У маёй залоўкі трое дзяцей: адзін бахур (яна яго ў дзеўках радзіла), а двое ўжо Стасевы. Цешылава Паст. Глядзі, не прынясі мне бахура. Вярэнькі Паст. У Мікіты сваіх двое дзеткаў, а тут яшчэ бахур на шыі вісіць. Шаркаўшчына. Лётала, лётала, а цяпер з бахуром асталася. Макаравічы Докш. Напладзіла бахуроў, а даглядаць не збіраецца. Гатаўшчына Глыб. Параўн. багданец, банкарт, бэнсь і бэнсюр у 1 знач. 2. заал. Кураня, якое курыца выседзела без ведама гаспадыні, тайна. Бахуры ўжо падраслі, па двары лётаюць. Кавалі Глыб. А я люблю бахуроў – добрыя з іх куры выходзяць. Курды Паст. Параўн. банкарт у 2 знач., бахурка, бэнсюр у 3 знач.
БАХУР м. Любоўнік, распуснік. Казалі, што кожны вечар да яе прыходзіць бахур. Стаі Леп. Суседава жонка з бахурам гуляіць, пакуль мужыка німа. Мішкавічы Шум.
БАХУРКА ж., часцей мн. БАХУРКІ заал. Інкубатарнае кураня. Такія жоўценькія, харошанькія гэтыя бахуркі. Бугаі Сен.
БАЦ, БАЦУК м., заал. Пацук. Вялікі бац бегаў па хаце. Сарочына Чаш. Бацукоў у яе хаце многа. Жоўніна В.-Дзв.
БАЦАВАЦЬ незак. Працаваць. Каб усё зрабіць на градах, мне трэба бацаваць і бацаваць. Арэхаўск Арш. Параўн. біцавацца.
БАЦВІННІК гл. БАТОЎНІК
БАЦЁХА ж., кулін. Варанае бацвінне; боршч з бацвіння. Наварыла сёння маці бацёхі, дык я так насёрбаўся. Макаравічы Докш. Параўн. батоўнік, бацвіннік у 2 знач.
БАЦУК гл. БАЦ
БАЦЫЛЫ гл. БАХІЛЫ
БАЦЬЯН, БОЦЯ, БОЦЯН, БУЦЯК, БУЦЯН, БУЦЬЯН, м., заал. Бусел. Недалёка ад хаты гняздуецца бацьян. Селішча Уш. Усё лета боця жыў у суседзяў. Каханавічы В.-Дзв. Боцяны ўжо хутка адлятаюць, мы іх праваджаем. Крывасельцы В.-Дзв. Вось і паляцеў той буцяк на радзіму. Пазнякова Пол. Вун буцян паляцеў. Быцава Беш. Буцян у нас на башне жыве, і што цікавае – кожны год прылятае з сям'ёй. Гунчанкі Віц. Гняздо буцяна на
79 👁