каровы прыйдуць. Слабада Дубр. Нада батоўніку свінням насеч. Якубаўшчына Лёзн. З маладога батоўніка і да вайны, і ў вайну варылі халаднік, і цяпер варым. Слабада Шум. Назбірай мне бацвінніку. Селішча Уш. Хутка капаць бульбу, бо батоўка даўно ўжо збіта. Маляўкі Міёр. Схадзі на гарод, нарві батоўя каровам, а то ў полі ім няма чаго есці. Шыбекі Арш. Пайду батоўя наламаю, пасяку, нада ж свінням даваць. Гарэлькі Дубр. Нарві ты карові батоўя ахапак, а то равець нема. Туркова Міёр. Батоўе на бураках разраслося на ўсю ляху. Ульянавічы Сен. І з батоўя супу навару. Заазер'е Тал. Добрае батоўе ўжо вырасла. Антунова Уш. У нас батоўем кормяць свіней. Кашчына Чаш. Батоўе ўжо скасілі, скора будзем капаць бульбу. Вяцера Чаш. Хаваліся мы ў зялёнае батоўе. Таўкіні Шарк. Буракі ў батоўя пашлі. Смаляны Арш. Каровы любяць есці батвінне. Вяцера Чаш. Сёлета добрае ботванне ўрадзіла. Мікіціха Шум. Параўн. баліўкі. 2. кулін. Страва, звараная з бурачных сцяблоў і лісця; халаднік з бацвіння буракоў. Сягоння дзед мой зварыў батоўніка. Казімірова Пол. Сёння батоўнік прыгатавала, такі смашны. Булаўкі Пол. Ідзіце есці, я бацвіннік зварыла. Спігальшчына Міёр. Параўн. бацёха.
БАТРОМЫ мн. Высокія боты. Адзявай батромы, а то ўраз ногі намокнуць. Халмы Арш.
БАТУН м., бат. Цыбуля. Батун – добрая прыправа для ўсякай яды. Полымя Сен.
БАЎДЗІЛА аг., груб. Боўдзіла, недарэка, неразумны чалавек. Ты дурань і баўдзіла. Касары Уш. Параўн. боўдур, болтка і боўтка ў 3 знач., брадун.
БАЎЛЕННЕ н. Гулянне. Сёння баўленне будзе ў свата, там усе збірацца будуць. Савенічы Сен.
БАЎТОНКА гл. БАЛТУХА
БАЎТУН, БОЎТ м. Рыбацкая прылада – доўгі шост з патаўшчэннем на канцы, які служыць для палохання рыбы моцным шумам і загону яе ў сетку. Баўтун сёння не спатрэбіўся. Малы Поўсвіж, Вялікі Поўсвіж Леп. Пэўна, баўтун зачапіўся за ціну. Мілашова Міёр. Пайшоў па рыбу, ды забыў свой боўт. Гарбацэвічы Арш. Параўн. балдавешка, болдаўка, болтка і боўтка ў 1 знач.
БАЎТУХА гл. БАЛТАНКА
БАХАНОК м. Ёмкасць для вады. Прынесла ў хату баханок вады. Чачанева Тал.
БАХАТОК, памянш. БАХАТЫЛІК м. Запруда. Дзе бахаток, там многа карасей. У бахатку многа рыбы было. Абольцы Тал. У бахатыліку мы карасей сеткамі лавілі. Абольцы Тал.
76 👁