Старонка 75
◀ / 305 ▶
БАСЕТРА ж. Басэтля, кантрабас. Мой унук хоча йці вучыцца ў музыкальную школу, хоча йграць на басетры. Горкі Леп. БАСІЛА м., абразл. Мажны і высокі чалавек. Вымахаў басіла, а розуму – ні грама. Макаравічы Докш. БАСКАЦЬ незак., дзіцяч. Класціся спаць. Дзеці, ідзіця ўжо баскаць! Антонаўка Арш. БАСОЛЬ ж., бат. Фасоля. Як басоль пачне вусы пускаць, тады і колікі ставіць. Падрэзы Чаш. А басоль вашу я і ў вочы не відзеў. Падрэзы Чаш. БАСТРАК м. Неглыбокае месца на рацэ. У тую вёску лепей дабірацца праз бастрак. Мікалаёва Міёр. БАСЦЯК м., асудж. Гуляка, бадзяга, валацуга. Гэтага басцяка ведаюць усе ў нас. Сяло Гар. БАСЦЯЦЦА незак., асудж. Бадзяцца, хадзіць без справы, валачыцца, цягацца абы-дзе. Вы б, дзеўкі, ні шлындалі, ні басцяліся па дзірэўні, а лепей бы мне навоз растрэслі па агароду. Стар Арш. Ён басцяецца тут кожны дзень, а яна як бытта і ня бачыць. Забалацце Арш. Яго ніколі дома німа, век басцяецца недзе. Галубічы, Кашталянаўшчына, Псуя Глыб. Басцяецца па хатах. Калінавая Міёр. Бацька басцяўся цэлый дзень і прішоў толькі к вечару. Забор'е Рас. Пакуль мы збіралі ягады, Алесь басцяўся па лесе. Марачкова Рас. Колькі ён ужо басцяецца па свеце? Анэліна Тал. Ён як пойдзя з вутра – і дзень недзе басцяцца будзя. Зароўе Леп. Хопіць басцяцца па вёсцы – ідзі хоць што-небудзь зрабі. Тараскі Чаш. БАСЯК м. Падлетак, падшыванец. Басяк ён яшчэ, каб каня запрагаць. Перавознікі Паст. БАСЯКА, БАСЯКОМ прысл. Басанож. Ня бегай басяка, забалееш! Жабыкі Дубр. Ён бяжыць басяка. Нямойта Сен. Даўней усе басяком хадзілі. Макаранкі Лёзн. БАТ м. Батог; пуга, дубец, якім паганяюць коней, кароў. Твой бат ужо нікуды ні годны, трэба новы сплесці. Мішкавічы Шум. БАТАВАЦЬ незак. Скардзіцца. Не трэба батаваць на яго! Мясаедава Шум. БАТАРЭЯ ж. Склеп. Мая батарэя сёліта поўненькая, бульба і буракі ўрадзілі. Лужкі Шарк. БАТВІННЕ гл. БАТОЎНІК БАТОЎНІК, БАЦВІННІК м., БАТОЎКА ж., БАТОЎЕ, БАТОЎЯ, БАТВІННЕ, БОТВАННЕ н., толькі адз. бат. Бацвінне; бурачнік, бульбоўнік; верхняя частка раслін бульбы, буракоў, іншых раслін. Схадзі і нарві батоўніку, а то скора
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 305 ▶