БАРХАН, БАРХАНА гл. БАРКАН
БАРЦЯВАТЫ прым. Каржакаваты, разгалісты, тоўсты. Бачыў там барцяватую сасну. Ясюкі Паст.
БАРШЛЁТЫ мн. Старыя туфлі. Цэлы мех баршлётаў стаіць у чулане. Каханавічы В.-Дзв. Параўн. барлёчы ў 1 знач., барлёшы ў 2 знач., барэткі ў 1 знач.
БАРШЧАВІК, БАРШЧАНІК м. Боршч. Жонка, звары ты на вячэру баршчавік. Плюсы Брасл. Смашны баршчанік у цёткі Ніны. Яроненкі Гар.
БАРЫЦЬ незак. Марудзіць, бавіць, спавольваць. Гэй, не барыце, хутка дарыце! Захарнічы Пол.
БАРЫШНОЕ н., зб., бат. Гародніна. Праз нядзельку-другую трэба садзіць барышное. Жывалака Уш.
БАРЫШЫ толькі мн. Заручыны; сваты. У выразе: у барышы прыйсці (прыехаць). У суботу да нашай суседкі прыедуць у барышы. Завыдрына Уш.
БАРЭТ, БЭРАТ м. Берэт. Адзень барэт, а то холадна. Дрыгучы Міёр. Купіла сабе новы бэрат. Тумілавічы Докш.
БАРЭТКІ, БАРЭТЫ мн. 1. Туфлі з нізкім абцасам, чаравікі, тапкі. Колькі каштуюць твае барэткі? Ганкавічы Беш. У школу дзецям заўсёды куплялі новыя барэткі. Шчыпечы Віц. Пакідалі свае барэткі – і не пройдзеш. Сяло Гар. Ай, барэткі гэтыя два гады панасіла – і парваліся, няўдалыя нейкія. Папшычы Глыб. Абула новыя барэткі і пабегла на танцы. Тумілавічы Докш. Былі ў мяне неяк новыя бялюткія барэткі. Ліпаўкі Докш. Пакідаў свае барэткі абы-дзе, што і не пройдзіш! Марынкі Міёр. Барэткі – гэта такія туфлі або абрэзаныя боты. Авечкі Міёр. У барэтках хадзі, бо падлога вельмі халодная. Мікалаёва Міёр. Мае барэткі ізарваліся і прышлось купляць новые. Жарцы Пол. І ў Нінкі барёткі былі, і ў мяне, і ў мамкі. Белая Ліпа Сен. Таня купіла красівыя барэткі, з закрытым носам і адкрытай пяткай. Ульянавічы Сен. Барэткі мне бацька прывёз з Масквы. Зазерыца Чаш. Учора на кірмашы нагледзіла сабе чырвоныя барэты. Дразды Беш. Параўн. барлёчы ў 1 знач., барлёшы ў 2 знач., баршлёты. 2. Гумавы абутак, галошы. Не хадзі так доўга ў барэтках! Падворыца Сен. Параўн. барлёшы ў 1 знач.
БАРЭЦ м., толькі адз., бат. Баравая расліна. Барэц расце і зацвітае вясной. Закур'е Чаш.
БАСАК м., заал. Кулік. Нешта рана басакі ў гэтым годзе заспявалі. Целяшова Гар.
БАСАРЧУК м., неадабр. Непаслухмяны чалавек. Басарчук ты, вось ты хто! Хоць бы чым дапамог. Данілаўка Чаш.
85 👁