Старонка 73
◀ / 305 ▶
БАРНАВАЦЬ незак. Баранаваць. Усё самі рабілі: і барнавалі, і касілі, і жалі. Узмёны Міёр. БАРОЗДА ж. Баразна. Барозду трэба рабіць прамой, невялікай, каб бульбе хораша была. Баршчоўка Віц. БАРОЗНІК м. Градка. Барознік апошні няроўны нейкі. Велеўшчына Леп. БАРОЎКА ж., БАРОЎКІ, БАРУВКІ мн., бат. 1. Брусніцы. Восенью па бароўку пойдзем. Пушкі Лёзн. Заўтра пойдзем па барувкі з Марусяй, ты з намі ідзеш? Дрыгучы Міёр. 2. Чарніцы. На ўзгорачку было аж чорна ад баровак. Лужкі Шарк. БАРОЎКА ж., часцей БАРОЎКІ мн., заал. Пчолы. Мяне бароўкі пакусалі. Ясюкі Паст. БАРОЎКА ж., часцей БАРОЎКІ мн., бат. Грыб баравік. Поўная карзіна бароўкаў. Опса Брасл. Параўн. барвік, бяляк у 1 знач. БАРСАЦЬ незак. Кідаць. Не барсай капусту на пясок. Замашэнне Беш. БАРСНІ мн. Лапці. Даўней у барснях хадзілі. Камайск Докш. БАРСТВАВАЦЬ незак. Заможна жыць. Яна з сынам разам барствуе: усё ў іх ёсць. Сар'я В.-Дзв. БАРТУЛЬ, БАРДУЛЕЙ м., заал. Дажджавы чарвяк. Пасля дажджу такія бартулі павыпаўзалі. Забор'е, Новыя Крукі Міёр. Трэба бартулёў накапаць і на рыбу іціць. Шарагі Міёр. Дзед выкапаў на агародзе многа бардулёяў. Янкавічы Рас. БАРУБАЛЛЯ н. Брудная засохлая поўсць на скуры жывёлы. Няўжо ён поўсць з той авечкі дамоў забраў? На ей жа было адно барубалля! Быцава Беш. БАРУЗДЗІЦЦА незак. Капашыцца, мітусліва рухацца, валтузіцца, шавяліцца. Залез у траву і баруздзіцца. Валынцы В.-Дзв. Не баруздзіся ты ў вадзе, а то заробіш! Зубава Арш. БАРУЗДЗІЦЬ незак. 1. Гаварыць няпраўду, ілгаць. Баруздзіш, дачушка, баруздзіш! Мікалаева Міёр. 2. Мармытаць, гаварыць невыразна. Не баруздзі пад нос, гавары ясна! Мікалаева Міёр. Параўн. бэзіць. БАРУК м. Баран. Вялікага барука выгадавалі, цяпер трэба зарэзаць. Сасноўцы Шарк. Параўн. борнік, бэрка. БАРУН м. Барэц. Мой дзед быў барун. Заобаль Шум. БАРУСЯ м. Сябар. Мой лепшы баруся рос са мной з самага дзяцінства. Пачаевічы Чаш. БАРУХАЦЦА незак. Таўхацца, піхацца, брыкацца. Я іх нясу ў куртке, а яны там нешта барухаюцца, б'юць міне ў бакі. Лужкі Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 305 ▶