Старонка 72
◀ / 305 ▶
ўдаўся. Лашукі Паст. Бархану на зіму закапывалі ў пясок, каб расты ні пускала. Целякі Паст. БАРКАН м. Плецены плот; паркан. Баркан ёсць пляцёны забор. Іванаўка Гар. Я ўсі трапкі на баркан павесіла. Двухполле Гар. БАРКАНІЦА ж., кулін. Суп з морквы і бульбы. Маю барканіцу ўсе хвалюць, а мужык дык і есці ня хочыць. Спрынды Брасл. БАРЛЁЧЫ мн. 1. Чаравікі ці паўчаравікі са шнуркамі. Ї майму Васілю трэба было б купіць барлёчы. Празарокі Глыб. Якім хуценька нацягнуў барлёчы – і ў дзверы. Глыбокае. Даўней усе баціНкі барлёчамі звалі. Кашталянаўшчына Глыб. Даўней барлёчы абувалі толькі на свята, а дома босыя хадзілі, і людзі здаравейшыя былі. Завараты Глыб. Такія ладныя мне мама барлёчы, помню, купіла. Папшулі Міёр. О, добрыя барлёчы прыкупіў! Ляхаўшчына Паст. Параўн. барлёшы ў 2 знач., барэткі ў 1 знач., баршлёты. 2. Боты. А калі ж у лес пойдзеце, дык абавязкова барлёчы надзеньця. Гута Паст. БАРЛЁШЫ мн. 1. Гумавы абутак, галошы. Уздзень барлёшы, а то ногі прамокнуць. Курмялёўка Леп. На валенкі надзелі чырвоныя барлёшы. Сокарава Беш. Параўн. барэткі ў 2 знач. 2. Чаравікі. Я люблю барлёшы на шнурках. Дамуці Паст. Параўн. барлёчы ў 1 знач., барэткі ў 1 знач., баршлёты. БАРЛЯЦЦА незак. 1. Хістацца. Ужо каторы дзень ходзіць тут, барляецца. Камаі Паст. Ледзь ішоў ён, барляўся. Гута Паст. Трэба мацней вуду трымаць, а то ад ветру барляецца. Тупічына Шарк. 2. Бадзяцца без справы, хадзіць туды-сюды без работы. Увесь дзень барляўся, а каб памагчы што – дык нічога. Кавалі Глыб. БАРМА ж. Кажух, пакрыты сукном; шуба. Маці казала, што барму трэба падпаясаць. Мікалаева Міёр. БАРМАТУХА ж. 1. Хлебная брага. У вёсцы ў свята больш спажывалі барматуху. Гарадок. Сусед п'яніца, кожны дзень барматуху п'е. Язна Міёр. З барматухі гонюць самагонку. Жданы Шарк. Барматуха была моцная. Сіроціна Шум. 2. Самагон. Непрыгожых жанчын не бывае, бывае мала барматухі. Гразіна Арш. Барматухі нада паставіць, на свадзьбі будуць піць усе. Нізкабор'е Віц. Колькі памятаю, ён заўсёды барматуху гоніць. Бачэйкава Беш. Барматуха стаяла ў куцё. Полымя Сен., Полацк. Мая суседка барматуху ў бані дзелала і абварілася. Чарнаручча Лёзн. Дзед, гасцям не патрэбна твая барматуха, лепей я завару кофе. Сянькова Шум. Ёй сябар прадае барматуху па дзяшоўцы. Старое Сяло Уш. Параўн. баравуха.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 305 ▶