БАРАН м., часцей мн. БАРАНЫ. Баранчыкі; вялікія хвалі на возеры. Такія ўчора бараны на возеры падняліся! Янкавічы Рас. Параўн. буры.
БАРАН м., часцей мн. БАРАНЫ бат. Грыбы курачкі. Сёння адных бараноў назбіраў. Павулле Уш.
БАРАНЧЫК м., часцей мн. БАРАНЧЫКІ бат. Лілея. Вось гэтыя кветкі называюцца баранчыкі. Еўлахі Тал.
БАРАНЬ м. Разнавіднасць танца. А кагда мы хадзілі на ігрышча, то танцавалі барань. Езярышча Гар.
БАРАЎНІК м. Месца, дзе звычайна растуць баравікі. Знайшлі бараўнік, там расло дзесяць баравікоў. Нярэйша Сен.
БАРАХОЛАЎКА ж. Барахолка, кірмаш. Заўтра зноў у раёне барахолаўка. Тупічына Шарк.
БАРАХОЛЬШЧЫК м., асудж. Балбатун, манюка. Ну, барахольшчык, і да чаго ж ты дагаварыўся? Лужкі, Празарокі Глыб.
БАРБАРЫС, БАРБАРЭС м., бат. Рэвень. Барбарыс вельмі кіслы. Сяло Гар., Ломашы Глыб., Лынтупы Паст. Сёлета барбарэс вырас вялікі. Гута Паст.
БАРВА ж. Фарба. Пакрасіць дом – трэба многа барвы. Сушчова Віц.
БАРВІК м. Баравік. Ай, нашоў дзед многа барвікоў! Дразды Беш. Цяпер у лесе барвікоў яшчэ няма. Матырына Уш. Міша знайшоў аж тры барвікі. Шасцярні Уш. Параўн. бароўка, бяляк у 1 знач.
БАРДЖЭЙ прысл. Хутчэй. Барджэй ідзі, а то дождж замочыць. Шалыгі Віц. Каб барджэй вывісці дзічы ўсякія, нада на захадзі сонца ісці на могілкі, перажыгнацца і пацерці дзічы зямлёй з магілкі. Баршчоўка Віц. Рабіў усё барджэй за ўсіх. Бор Чаш.
БАРДЗО, БАРЗДА прысл. Вельмі. Як пагляджу я, нешта бардзо добра табе жывецца, дзіван топчучы. Новы Пагост Міёр. Сёлета бульба ні барзда ўрадзіла, суха было з вясны. Фалевічы Паст.
БАРДУЛЕЙ гл. БАРТУЛЬ
БАРЗДА гл. БАРДЗО
БАРКАН, БАРХАН м., БАРХАНА ж., бат. Морква. Баркан нонічы ўрадзіў як ніколі. Плюсы Брасл. Летась і баркан такі добры, нішто быў, і бульба. Рубеж Брасл. Вот вырас баркан так вырас! Іказнь Брасл. Баркан увесь згніў. Буцавічы Паст. Самы смашны баркан у пачатку лета, калі яшчэ малады. Казлоўшчына Паст. У этым гаду столька баркану пасадзіла, не знаю, што з ім і дзелаць. Ёды Шарк. Добры бархан у гэтым годзе
79 👁