БАНКАР, БАНКАРТ м. 1. Пазашлюбнае дзіця. І так ужо хватаіць гэтых банкароў. Грыбоўшчына Шарк. У нас Васька таксама банкартам быў. Кашчына Чаш. Параўн. багданец, бахур у 1 знач., бэнсь, бэнсюр, бэнся ў 1 знач. 2. заал. Кураня, якое курыца вывела без ведама гаспадыні, тайна. Прападзёт курачка, падумаеш, што каршун задраў, а чэраз месяц вдруг не с таво не с сяво паявіцца і банкартаў ведзёт. Бягомль Докш. Добра, што ўбачыла яйкі, а то выйшлі б банкарты. Манякова Міёр. Параўн. бахур у 2 знач., бахурка, бэнсюр у 3 знач.
БАНКАЧ, БОНК м., заал. Авадзень. Банкачы сякуць сёння, каровы не стаяць. Злота, Опса Брасл. Як гэтыя банкачы ўелі!.. Не дай ты Божа канём нарадзіцца! Усяны Брасл. Бонк укусіў за ногу. Андронавічы Віц. Каб бонкі кароў не кусалі, памаж іх воцатам. Дрысвяты Брасл.
БАНЬКА ж. Асець; прыбудоўка да тока, у якой сушаць снапы. Патом у банькі зярно сушаць. Крывыя Тал.
БАНЬЯК м. Кацялок. На агні шумна каляхуе ў баньяку вада. Ордзеж Лёзн.
БАРАБОЛЯ, БАРАБУЛЯ ж., бат. Бульба. Ужо трэба бараболю саджаць. Кузняцова Віц. У етым годзе добрая барабуля будзіць. Баева Дубр. Параўн. бульма.
БАРАВІЦА ж. Месца ў бары, дзе растуць ягады. Дайсці да баравіцы мне ўжо вельмі цяжка. Багданова Брасл. Параўн. баравуха.
БАРАВУХА ж. Сасновы бор. У баравухе заўсёды шмат чарніц. Занькі Леп. Параўн. баравіца.
БАРАВУХА ж. Самагон. Эка крэпкая баравуха і чыстая, нібыта сляза! Пачаевічы Чаш. Параўн. барматуха ў 2 знач.
БАРАДА ж. 1. Касмык травы на скошанай сенажаці. І барада засталася на полі. Кудзіны Гар. За бараду гэну граблі чапляюцца, калі сена варочаіш. Горы Рас. 2. Тонкія карэньчыкі бульбы, цыбулі. Сёлета ў цыбулі бароды большыя, чым летась. Мельніца Шарк. Малы ў цыбулі любіць бароды абрываць. Ветрына Пол.
БАРАДА ж. Градка, баразна. Кожнаму калгасніку даецца барада, каб яе выпалаць. Велеўшчына Леп.
БАРАЗБЭЧЧА н., зб. Усякія непатрэбныя рэчы, рыззё. Трэба на гарэ прыбрацца, а то назбіралася ўсялякага баразбэчча — прайсці няма як. Спігальшчына Міёр.
БАРАН м. Вялікая лодка. Мы любілі з мальцамі катацца па возеры на баране. Дварэц Чаш.
БАРАН м. Прылада, на якой вяжуць ніты. Пазыч мне барана, хачу звізаць ніты. Сакольнікі Віц.
89 👁