БАЛЯВАЦЬ незак. Гараваць. А ці п'е яна, ці балюець – нікому ні цікава. Ноўка Віц.
БАЛЯР м., БАЛЯРЫ мн. Дробная шляхта. У многіх невялічкіх паселішчах пражывалі баляры. Заполле Тал.
БАЛЯС м. 1. Тонкая жэрдка. Зараз як дам балясам, дык паляціш далей, чым бачыш! Коравічы Чаш. 2. Агароджа з тонкіх слупкоў. Бульба агароджана балясам. Абольцы Тал.
БАЛЯСІНА ж. Штыкеціна ад паркана. Балясінай як перавіў, дык ён і пабег. Вяцера Чаш.
БАЛЯСНІЧАЦЬ незак. Лясы тачыць, весці пустыя размовы. Дзеўкі, што ж вы тут баляснічаеце, а праца стаіць! Фарынава Пол.
БАЛЯСОЎКА ж. Дрывотня, маленькі хлеў для захавання дроў і прылад працы. Схадзі ў балясоўку за дровамі. Панізоўе Арш. Вілы трэба трымаць заўсёды пад рукой, у балясоўцы. Коравічы Чаш.
БАЛЯШНІ прым. Даўнейшы. Баляшнія людзі казалі мне гэта. Абруб Глыб.
БАМБІЗА аг., груб. Тоўсты, поўны чалавек. Алена як пераехала ў горад, такая бамбіза стала. Дрыгучы Міёр.
БАМБУЛЯ, БАМБЭЛА, БОМБІНА ж. Вялікая бутэлька аб'ёмам 700 ці больш мл. Малому трэба купіць бамбулю лімінаду. Галубава В.-Дзв. Узялі яны дзве бамбэлы і пашлі ка мне ў парэчкі сядзець. Булахі Глыб. А твой ужо рана з бомбінай з магазіна ішоў. Дольдзева Сен. Параўн. бомба, бітлага.
БАНБЭНАК м. Барабанная перапонка. Так шуміць у вушах, што здаецца, палопаюцца банбэнкі. Мікалаёва Міёр.
БАНДАРАВАЦЬ незак. Бандарыць, бандарнічаць, займацца бондарствам. Я во ўсю жызню бандарую. Ясева Міёр.
БАНДЗЫ, БЭНДЗЫ мн. Пакаранне. Бандзаў захацеў? Ану, ціха! Усяны Брасл.
БАНДУРА ж. Нешта вялікае. Гэтая бандура займае ўсю комнату. Якаўлевічы Арш.
БАНЕК м. Пасудзіна для малака. Хто гэта наліў у банек вады? Доўгі Бор Рас.
БАНІТАВАЦЬ незак. Зневажаць. Яна палохаецца і слова прамовіць: мужык яе потым банітуіць так, што яна за лепшае памаўчыць. Празарокі Глыб.
БАНІЦЦА незак. Мыцца ў лазні. Пайду ў баню мыцца, парыцца; люблю я баніцца. Бігосава В.-Дзв.
БАНКА ж. Жалезнае мацаванне на касе. У банку ўстаўляеш лязво і драўлянае касавіла – добрая каса атрымаецца. Шаркаўшчына.
77 👁