Старонка 68
◀ / 305 ▶
цукру і вады. Ты піў балтуху? Нямойта Сен. Параўн. барматуха ў 1 знач. БАЛУТА аг. Весялун, гаваркі чалавек. Калі балута прыйшоў на танцы, то будзе весела. Латышы Глыб. БАЛУШКА ж. Танцы, вечарынка. Мы ў моладасці тожа на балушку хадзілі. Мішуткі Віц. БАЛХВІЦЬ незак. Балбатаць, гаварыць глупства. Ай, кідай ты ўжо балхвіць. Трыгубцы Віц. Параўн. бадзёць, блэндзіць у 2 знач. БАЛЦЁНКА гл. БАЛТУХА БАЛЦУК м. Цягнік. Пойдзем на балцук, даедзем хутчэй, чым на аўтобусе. Вялікая Альшанка Чаш. БАЛЦЯНКА гл. БАЛТУХА БАЛЬКА, БАНЬКА ж. Бэлька. На бальку ў сялянскай хаце вешалі люльку. Тумінічы Арш. Бальку ў хаці трэба новую зрабіць. Марынкі Міёр. Сцяпан знянацку стукнуўся галавой у бальку. Мікалаёва Міёр. Балькі на качулкі клалі і кацілі, куды трэба. Заазер'е Пол. Банька ў сенцах згніла. Антаполле Чаш. 2. Любое бервяно; калода, прызначаная для распілоўвання на дошкі. Тапор ляжыць там, на балькі. Урбаны Брасл. Ляжыць пяць балік падрад. Жоўніна В.-Дзв. Прынясі вон тую бальку. Селішча Уш. Увесь двор завалены балькамі. Вялікая Альшанка Чаш. БАЛЬСАМІНКА ж., бат. Бальзамін; пакаёвая і садовая расліна з яркімі дробнымі ружовымі кветкамі. На вокнах расцвілі бальсамінкі. Аліхверы Паст. Я ўвогуле кветкі люблю: і бальсамінак насаджваю ў катлы, і герані, і альвас. Германавічы Шарк. БАЛЬШАК м. Узгорак, узвышша. На самым бальшаку стаіць магільнік, злева ад яго – дарога, а справа – гароды. Германавічы Шарк. Выйшаў на бальшак, стаў і крічыць. Канашы Гар. БАЛЬШАНКА ж. Шаферка; старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. Прыйшоў Андрэй па яе – і пайшла. Без бальшанак – на вуліцы ўжо тыя далучыліся. Нямойта Сен. БАЛЭННЕ н., толькі адз., бат. Бадылле, пустазелле. Хата ў яе недагледжаная, агарод балэннем паросшы. Заазер'е Глыб. БАЛЮЧКА, БАЛЯЎКА, ж. Балячка, ранка, болька, прышч. Ой, як балючка баліць, спаць не магу! Ахрэмаўцы Брасл. У яе нейкая баляўка на насу села. Орша. Баляўка ў мяне дужа балючая і нядобрая. Чарневічы Глыб. БАЛЮЧЫ прым. Хворы. Ды была яна сільна балючая. Пушкі Лёзн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 305 ▶