БАЛОН м. Слоік. Сколькі ў цябе балонаў варэння? Жукоўшчына Шарк.
БАЛОНА ж. Балонка; аконнае шкло, шыба. Дзетка, я табе дзесяць раз казала, каб ты вымыла балоны: дождж зараз пойдзіць. Слабодка Гар. Некаму й балоны вымыць. Езярышча Гар.
БАЛОННЕ н. Узлесак. У гэтым годзі многа суніц было на балонні. Сушчова Віц. Параўн. беражына ў 1 знач.
БАЛОННЕ н. Балота, багна. Як журавіны паспеюць, так на балонню ўсё сяло збіраіцца. Падворыца Сен. Балонне – яно чатырыста – чатырыста пісят метраў. Белая Ліпа Сен. Параўн. баба, багавінне, багвіна, балачына, балоцця, болаць, блытавіна.
БАЛОННЯ ж. Балонне; нізкі заліўны луг каля рэчкі. Яны зноў пайшлі касіць на балонню. Малы Поўсвіж Леп.
БАЛОТНІК м., бат. Агульная назва балотнай травы, сена з балота. Праз балотнік прабівалася яшчэ нейкая трава. Лужкі Шарк., Сяло Гар. Балотніка ў гэтыі месце была так многа, што за ім не відна была вады. Старое Лядна Леп. Параўн. багніца, балатнянка, балацявіна, балацянка, балотніца, балотніна.
БАЛОТНІК м., БАЛАТНІЦА ж., часцей мн. БАЛАТНІЦЫ бат. Падбярозавік, які расце на балоце. Учора хадзілі ў лес, дык набралі поўныя кашы балотнікаў. Ахрэмаўцы Брасл. На вячэру зварылі бульбу з балатніцамі. Дрысвяты Брасл. Параўн. бабачка, беразняк, бярушнік.
БАЛОТНІК м., часцей мн. БАЛОТНІКІ. Балотныя боты. На рыбу адзеў балотнікі. Сяло Гар., Лепель.
БАЛОТНІНА, БАЛОТНІЦА гл. БАЛАТНЯНКА
БАЛОЦЦЯ гл. БАЛАЧЫНА
БАЛТАНКА, БАЎТУХА ж., кулін. Яечня, амлет. Ідзіце есці балтанку. Турчылава Брасл. Бабуля, зрабіце баўтуху на снеданне. Кашына Арш., Кашчына Чаш.
БАЛТУХА, БАЛТУШКА, БАЛЦЁНКА, БАЛЦЯНКА, БАЎТОНКА, БОЎТАНЬ ж., БОЎТАННЕ н. 1. Баўтуха; пойла для жывёлы, рэдкая страва для жывёлы. Зараз мы коніку балтухі дадзім. Бігосава В.-Дзв. У балтушку ўлі малака і папаі цяля. Станіславова Дубр. Агата выліла свінням балтушку. Краснаполле Рас., Акцябрскі Чаш. Ці наліла ты там каню балцёнкі? Грыбоўшчына Шарк. Бацька, занясі каню балцянкі. Ахрэмаўцы Брасл. Баўтонку коням мала хто робіць, яе робяць з мукі і вады. Слабада Шум. Зрабі каню баўтонку, а то потым некалі будзе. Павулле Уш. Боўтань Сіваму падносіў дзед, бо толькі яго конь падпускаў да сябе. Радзюкі Шарк. Дай каню боўтанне. Дзеркаўшчына Глыб. 2. Брага; напой, прыгатаваны з дражджэй,
86 👁